Закапанскі стыль
Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х роках XIX стагодзьдзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансыянатаў.
Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элемэнтамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгальля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным месьце Закапанэ. Прапагандыстамі ягонага стылю былі між іншых Уладыслаў Матлякоўскі, Валеры Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.
У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзеньне, вырабы з парцаляну, музычныя інструмэнты і сувэніры. Элемэнты культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасьць кампазытараў і пісьменьнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікненьня народнай культуры Падгальля ў агульнанацыянальную культуру.
Галоўнымі асаблівасьцямі стылю зьяўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасьць дэкаратыўных элемэнтаў.
Прыклады будынкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За польскім часам закапанскі стыль стаў распаўсюджвацца і ў Заходняй Беларусі, дзе яго прапагандавалі Юліюш Клос(pl) і Лявон Вітан-Дубейкаўскі[1].
Захаваліся дзясяткі прыкладаў будынкаў у гэтым стылі, большасьць зь якіх у аварыйным стане. Некаторыя ўнесеныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кастусь Шыталь. (23 чэрвеня 2010) Таварыства аховы помнікаў правяло вандроўку па Браслаўшчыне. Westki.info. Праверана 4 сакавіка 2013 г.
- ^ Яна Шыдлоўская. «Закапанскі» стыль на Беларусі. — 22 ліпеня 2010. — № 28 (762).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мечыслаў Ян Супрон. Уплыў закапанскага стылю на будаўніцтва касьцёлаў у Заходняй Беларусі // Arche Пачатак. — 4 траўня 2013.
- Лаўрэш Леанід. Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова № 37 (1032) 14 верасня 2011 г; №38 (1033) 21 верасня 2011 г.