Завеі, сьнежань
Завеі, сьнежань — трэці раман з цыкла «Палеская хроніка» народнага беларускага пісьменьніка Івана Мележа. Складаецца з трох частак.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У творы галоўнымі гэроямі зьяўляюцца дзяўчына Ганна — дачка простага селяніна з Куранёў і сакратар райкома Башлыкоў. Ганна некалі была жонкай Яўхіма Глушака, сына кулака, але ўцякла ад яго ў вёску Глінішчы. Там пачала працаваць у школе прыбіральшчыцай. Башлыкоў быў вельмі паважаны чалавек, але яго раён у вапошні час стаў адставаць ад астатніх. Простыя сяляне не верылі ў калгасы, таму ў Башлыкова прарэзаліся вялікія цяжкасьці. У гэты дрэнны час яны і сустракаюцца: ўжо не маладзіца, але вельмі прываблівая жанчына Ганна, і ўпарты, саманадзейны Башлыкоў. Ён спрабуе вывесьці з развалу раён, але закахаўся і ня можа добра працаваць. Яна таксама закахалася, і яны пару раз сустракаюцца ў таямніцы ад усіх. Але іх шчасьце доўга не жыве, бо Ганна гаворыць Башлыкову ўсю праўду і пакідае разгубленага сакратара райкома, хутчэй за ўсё, назаўсёды.