Перайсьці да зьместу

Завацкія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зава́цкія (часам памылкова называюцца Завадзкімі) — татарскі княскі род у ВКЛ, адгалінаваньне Наймановічаў. У сваю чаргу ад Завацкіх пайшлі наступныя роды: Русіны, Адзыкічы, Сулевічы. Валодалі маёнткам Вака. Частка прадстаўнікоў роду перайшла ў хрысьціянства. Апошні вядомы прадстаўнік роду – Юзаф Завацкі, таварыш пярэдняе варты войска літоўскага ў 1772 годзе.

Казка Айдаравіч, сын Айдара Кандратовіча Наймановіча; валодаў маёнткам у Прудзянах

  1. Тан-Бэрдзей
    1. Муска
      1. Мулка, зьмяніў прозьвішча на Русін
        1. Ахмэць (узг. 1631), апошні вядомы прадстаўнік Русінаў
      2. Адзыкій, пачынальнік роду Адзыкічаў
  2. Келды-Даўлець, уладальнік часткі маёнтку ў Прудзянах, маёнткаў у Кумелянах і Запрудзьдзі ў Ашмянскім павеце
    1. Нурум
      1. Сюлай, пачынальнік Сюлевічаў (Сулевічаў)
        1. Ізмаэль
      2. Шэйх-Іслам, у 1601 годзе дакупіў частку Прудзянаў
        1. Ях’я (Ян), ж. — Хава Абрагімаўна Тахтуеўна Старынская
          1. Абрагім, у пасаг ад жонкі атрымаў Улановічы; ж. — ад 1660 Фатма Ўланаўна
          2. Самуэль, у 1658 служыў у войску
          3. Ахмэць, у 1658 служыў у войску
  3. Ісуп