Жыціе Эўфрасіньні Полацкай
Жыціе Эўфрасіньні Полацкай — помнік усходнеславянскай агіяграфічнай літаратуры XII стагодзьдзя. Жыціе дайшло да нашага часу ў шасьці рэдакцыях і больш як у 150 сьпісах(d) XVI—XVIII стагодзьдзяў, што сьведчыць пра папулярнасьць гэтага твору.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарам твору была, паводле аднае з вэрсій, Зьвяніслава Барысаўна[1]. Паводле іншай, яго мог стварыць у XII стагодзьдзі «слуга» Эўфрасіньні Міхаіл[2]. Міхаіл Ціхаміраў[3], Аляксандар Назаранка, Іван Саверчанка[4] ды іншыя таксама датавалі напісаньне Жыція XII стагодзьдзем. Аляксей Сабалеўскі і Аляксандар Назаранка лічылі, што яно было напісана адразу па сьмерці князёўны[5][6].
Тэкст помніку збудаваны паводле агіяграфічных канонаў сярэднявечнай жыційнай літаратуры. Адным з першаўзораў магло стаць «Жыціе Эўфрасіньні Александрыйскай(d)». Аднак тэкст «Жыція блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» вылучаюць індывідуальныя асаблівасьці. Дасьледчыкі адзначаюць яркія дыялёгі і маналёгі Эўфрасіньні, якія, магчыма, базаваліся на творах самой Эўфрасіньні.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Жыціе блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» распачынаецца традыцыйным для агіяграфіі рытарычным уступам. Асноўную частку твору складае аповед пра жыцьцёвы шлях Эўфрасіньні як пра духоўны ўзыход. Завяршаецца твор Пахвалою. У «Жыціі блажэннай Эўфрасіньні Полацкай» адсутнічае звыклы для агіяграфі аповед пра пасьмяротныя цуды[7].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 12-гадовым веку Эўфрасіньня Полацкая, унучка полацкага князя Усяслава Чарадзея, сышла з дому і пастрыглася ў манашкі. Яна заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, падаравала знакаміты Корсунскі абраз Маці Божай(d), стварыў які паводле паданьне эвангеліст Лука. На замову Эўфрасіньні Лазар Богша стварыў напрастольны Крыж. У канцы жыцьця Эўфрасіньня зьдзейсьніла пілігрымку ў Ерусалім, дзе і памерла ў 1173 року. Ейныя мошчы перанесьлі ў Кіева-Пячэрскую лаўру.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кніга жыцій і хаджэнняў // Уклад. А. А. Мельнікаў. — Мн., 1994. — С. 25—41.
- ^ Емченко Е. Б. Особенности жизни русских женских монастырей в Средневековье и ранее Новое время // Монастырская культура как трансконфессиональный феномен. — М.: Политическая энциклопедия, 2020. — С. 142.
- ^ Тихомиров М. Н. Крестьянские и городские восстания на Руси XI—XIII вв. // Древняя Русь. — М.: Наука, 1975. — С. 185.
- ^ Памятники литературы Беларуси X—XVIII веков / Сост. И. В. Саверченко. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўки, 2013. — С. 45.
- ^ Соболевский А. И. История русского литературного языка. — Л.: Наука, 1980. — С. 57.
- ^ Назаренко А. В. Древняя Русь на международных путях: междисциплинарные очерки культурных, торговых, политических связей IX—XII веков. — М.: Языки русской культуры, 2001. — С. 575, 633.
- ^ Житие Евфросинии Полоцкой // Словарь книжников и книжности Древней Руси. XI — первая половина XIV в. — Л., 1987. — С. 147—148.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аповесць жыція і смерці святой Еўфрасінні Полацкай // Спадчына. — 1989. — № 1.
- Житие Евфросинии Полоцкой
- Кніга жыцій і хаджэнняў. Уклад. А. А. Мельнікаў. — Мн., 1994. — С. 25—41.
- Мельнікаў, А. Помнік беларускай агіяграфіі // Спадчына. — 1989. — № 1.
- Перхавко, В. Преподобная Евфросиния Полоцкая // Московский журнал. 01.07.2001 г.