Жураўлінае
Возера
Жураўлінае | |||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
«Жураўлі́нае» (укр. Журавлине) — возера гідралагічная славутасьць прыроды мясцовага значэньня ва Ўкраіне. Аб’ект прыродна-запаведнага фонду Сумской вобласьці.
Знаходзіцца ў межах Сумскога раёну Сумской вобласьці, на паўночны ўсход ад вёскі Сьцінка.
Плошча 1,9 га. Стан нададзены ў адпаведнасьці з рашэньнем аблвыканкаму № 609 ад 23.12.1981. Знаходзіцца ў падпарадкаваньні: Верхнесыравацкі сельсавет, ДП «Сумскі агралясгас» (квартал 30, выд. 10).
Стан нададзены для захаваньня маляўнічага ляснога возера ў пойме ракі Сыравата. Пасярэдзіне возера ёсьць востраў, парослы альхою і бярозаю, а вакол возера пераважна сасновы лес.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварыўся ў выніку ўдару мэтэарыта 18 ліпеня 1740 г. (самы вялікі кратэр ад падзеньня адколу гэтага метэарыта). З-за блізкасьці да ракі Сыраватка кратэр быў запоўнены вадой і зарос торфам.
У пачатку XX ст. паны Залатніцкія (Залізьнякі) здабывалі торф з возера з дапамогай торфарэзкі. У сярэдзіне высахлага возера ўпала машына, і возера зноў разлілося. На аснове кінутай машыны ўтварыўся востраў, які спачатку зарос травой, а потым карчамі.
У 1980—2010 гадах возера было папулярным месцам адпачынку. Вакол хвойны лес, у возеры мяккая ёдаваная вада, побач невялікая база адпачынку. Да 2021 году возера зарасло карчамі і апусьцела.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Список природоохоронних територій (Сумська обл.)
- М.Тесля — «Історія сіл Залізняк та Верхня Сироватка», видавництво «Козацький вал», Суми, 2009.
- О.Десятниченко — «Історія Самотоївки від навдавніших часів», видавництво «Діса-плюс», Харків, 2014.