Жуан дэ Нова
Жуан дэ Нова (па-француску: Île Juan de Nova ці Île Juan da Nova) — невялікая выспа плошчай 4,4 км², якая знаходзіцца ў Мазамбіцкай пратоцы.
Жуан дэ Нова мае каля шасьці кілямэтраў у даўжыню і 1,6 км у шырыню, а так сама вакол выспы на плошчы 40 км² знаходзяцца каралавыя рыфы. Палова выспы пакрытая лясамі. Жывёльны сьвет прадстаўлены крачкамі, якія выводзяць тут птушанят з лістапада да сакавіка, а так сама чарапахамі, гнёзды якіх знаходзяцца на ўсіх пляжах выспы.
Выспа атрымала сваю назву ў гонар адмірала Жоао дэ Нова, партугальскага адмірала, які адрыў выспу ў 1501 годзе. Французы сталі ўладарамі выспы з 1897 году.
З выспы экспартавалася гуана з пачатку ХХ стагодзьдзя і да 1970 году. Партовыя пабудовы выспы пад час Другой Сусьветнай вайны былі атакаваныя нямецкай падводнай лодкай.
Мадагаскар лічыць выспу сваёй тэрыторыяй. На высьпе знаходзіцца невялікі францускі гарнізон і аўтаматычная мэтралягічная станцыя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жуан дэ Нова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |