Перайсьці да зьместу

Жоўтарасея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Расейскае імпэрыі з Жоўтарасеяю

Жоўтарасе́я (па-расейску: Желтороссия, па-кітайску: 黃俄羅斯) — каляніяльны[1] праект Расейскае імпэрыі, што разглядаўся на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.

Тэрмін Жоўтарасея ўпершыню ўжыў журналіст Ільля Лявітаў, які пісаў «Пад Жоўтарасеяю я разумею прастору, у якім расейскі элемэнт зьмешваецца з жоўтаю расаю, асабліва тое, што цягнецца ад Байкалу да Ціхага акіяну. Гэтая прастора як бы ізаляваная ад Расеі і мае зь ёю штось агульнае»[2].

Плянавалася адрываньне ад саслабелага Цынскага Кітаю часткі ягоных паўночна-ўсходніх тэрыторыяў, у прыватнасьці Манджурыі, і іхняя русіфікацыя, як за кошт перасяленьня расейскіх казакоў ды сялянаў, так і за кошт масавага наварочваньня мясцовага кітайскага насельніцтва ў хрысьціянства.

У сучасным Кітаі да палітыкі Расеі пачатку XX стагодзьдзя ставяцца непрыязна, пра што сьведчыць трапяткое стаўленьне да пахаваньняў савецкіх жаўнераў, якіх яны лічаць вызваліцелямі, і зусім іншае да могілкаў расейскіх жаўнераў часоў Расейскае імпэрыі[3][4].

У рамках праекту Расея збудавала Кітайска-Ўсходнюю чыгунку (КУЧ), атрымаўшы таксама ў сваё кіраваньне пругу(?) адчужэньня гэтае чыгункі. Былі заснаваныя ў значнай ступені русіфікаваныя месты Харбін ды Далёкі, у 1901 годзе распачатае амбіцыйнае будаваньне вайскова-марское базы ў Порт-Артуры.

Аднак мэты Расеі ўвайшлі ў супярэчнасьць зь зацікаўленьнямі Японіі, што заявіла імпэрскія дамаганьні на тыя ж тэрыторыі. Па выніках расейска-японскае вайны расейскі экспансійны праект на Далёкім Усходзе праваліўся канчаткова; Расея згубіла Порт-Артур, саступіўшы Японіі таксама правы арэнды Ляодунскага паўвострава ды Паўднёва-Манджурскае чыгункі.

У 1932 годзе японская ўлада заснавала ў Манджурыі марыянэткавую дзяржаву Манджоў-ґо, у склад якое быў далучаны й Харбін. У 1935 годзе СССР прадаў Японіі КУЧ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]