Жан I (герцаг Лятарынгіі)
Жан I (герцаг Лятарынгіі) | |
герцаг Лятарынгіі[d][1] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся |
люты 1346[1],
|
Памёр | 23 верасьня 1390[1] (44 гады), |
Нашчадкі | Феры I[d][2], Карл II[d][1] і Ізабэла Латарынгская[d][1][3] |
Дынастыя | Латарынгскі дом[d][1] |
Сужэнец | Сафія Вюртэмбергская[d][1] |
Бацька | Рауль Храбры[d][1] |
Маці | Марыя дэ Шацільён[d][1] |
Жан I (па-француску: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 году — 23 верасьня 1390 году) — герцаг Лятарынгіі з 1346 году, сын Рауля I і Марыі дэ Шатыён.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жану было шэсьць месяцаў, калі ягоны бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 году рэгентамі пры ім былі ягоная маці і граф Эбэргард II Вюртэмбэрскі. У сьнежні 1353 году падчас знаходжаньня ў Лятарынгіі імпэратара Карла IV Люксэмбурскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генэральным лейтэнантам імпэрыі ў Мозэльскім рэгіёне».
У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць балтаў. На боку францускага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуат’е (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстаньне парыжанаў.
У 1364 годзе выправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блюа ў ягонай барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Арэ 29 верасьня 1364 году. У выніку Карл дэ Блюа быў забіты, а Жан Лятарынскі і Бэртран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазьней удзельнічаў у вайне за вызваленьне францускіх тэрыторый, захопленых ангельцамі.
У канцы свайго панаваньня зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Сьмелым.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жан Лятарынскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбэрскай (1343—1369), дачкой графа Эбэргарда II і Элізаветы фон Гэнэбэрг. Дзеці:
- Карл II (1364—1431), герцаг Лятарынгіі
- Фрэдэрык (1371—1415), граф Вадэмон
- Ізабэла, з 1381 году ў шлюбе з Ангеранам VII, сэрам дэ Кусі (памёр 1397)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Henry Bogdan, La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire, Perrin, 2005 [détail des éditions]. — ISBN 2-262-02113-9.