Перайсьці да зьместу

Жан Кальвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EugeneZelenko (гутаркі | унёсак) у 18:34, 1 лютага 2007. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Жан Кальвін

Кальвін, Жан (Кальвін, Ян) (па-фрагцузску: Jean Cauvin) (10 ліпеня 150927 мая 1564) — дзеяч Рэфармацыі, заснавальнік кальвінізму - накірунку пратэстантызму.

Біяграфія

Быў французам, нарадзіўся ў Наён у Пікардыі. Вучыўся ў Арлеане і ва ўніверсітэце ў Парыжы. У Парыжы малады Кальвін сутыкнуўся з навучаннем Марціна Лютэра. Выйшаў з каталіцтва, пакінуў Францыю і пасяліўся як выгнаннік у Базылеі. Тут пачаў фармуляваць сваю ўласную тэалогію. У 1536 годзе скончыў трактат “Institutio christianae religionis” (лац. “Навука хрысціянскай рэлігіі”), пазней зрабіў яго пераклад на французскую мову, які ў будучыні станецца адным з класічных тэкстаў маладой французскай мовы. У 1537 годзе разам з Д. Фарэлям заклікаў жыхароў Жэневы прысягнуць на вернасць пратэстанскаму вызнанню веры. Гараджане аднесліся да гэтага адмоўна. Калвін вымушаны быў выехаць у Страсбург, дзе Марцін Буцэр, мясцовы кіраўнік рэфармацыі, заахвоціў яго да далейшай дзейнасці. У 1539 годзе Кальвін пачынае публікаваць каментары да некаторых кніг Бібліі. У верасні 1541 года Яна Кальвіна зноў запрашаюць да Жэневы. Тут, карыстаючы з падтымкі грамадскай улады, ён засноўвае свой уласны Касцёл. Вернікі ў ім самі выбіраюць сваіх пастыраў, рэлігійны култ мае просты характар і скіраваны выключна да Бога. Кальвін становіцца фактычным кіраўніком Жэневы. Пад яго ўплывам у горадзе былі адменены ўсе святы, забаронена гульня ў карты, танцы, адведванне тэатру, нашэнне шыкоўных вопратак і інш. Людзей, што не вялі жыццё згоднае з дактрынай кальвінізму і тых, хто яе актыўна асуджаў, выдавалі грамадскім уладам. Ад 1541 да 1546 года ў Жэневе было выдадзена 56 смяротных прысудаў і 78 загадаў на выгнанне. У 1553 годзе Мішэль Сэрвэт, актыўны крытык поглядаў Кальвіна, быў арыштаваны ў Жэневе і жывым спалены. У 1549 годзе Кальвін і Булінгер, спадкаемца Ульрыха Цвінглі, падпісалі Consensus Tigurinus, які спрычыніўся да з’яднання швейцарскіх рэфармаваных Касцёлаў. У 1559 годзе Кальвін засноўвае Жэнеўскую акадэмію да якой прыбываюць вучыцца студэнты з розных краін Еўропы. У Швейцарыі ў тыя гады заставаліся моцнымі пазіцыі цвінгліанства, што абмяжоўвала распаўсюджванне кальвінізму. У іншых краінах (Нідэрланды, Францыя) колькасць прыхільнікаў Яна Кальвіна пачынае моцна ўзрастаць.

Погляды

На погляды Я. Кальвіна вялікі ўплыў аказала лютэранства. Паводле Кальвіна ўсе чалавечыя веды пра Бога паходзяць выключна з Бібліі. Можна пазнаць Бога толькі калі Ён дасць сябе пазнаць чалавеку. Прабачэнне заганаў і збаўленне чалавека магчыма толькі праз пасрэдніцтва Божай ласкі. Яшчэ да нараджэння чалавеку прызначана, незалежна ад яго будучага жыцця, трапіць пасля смерці ў Неба або ў Пекла. Кальвін лічыў, што Касцёл не можа абмяжоўвацца дзяржаўнай уладай.

Творы

“Навука хрысціянскай рэлігіі” 1536 год – зборны твор, які змяшчае перажытае Янам Кальвінам на ўласным досведзе. У ім выказаў тэорыю прэдыстынацыі (прадвызначэнне Богам чалавечага лёсу). Паводле яго, таямніца прадвызначэння вынікае з усемагутнасці Бога. У “Навуцы хрысціянскай рэлігіі” выказаны грамадскі характар калівіністычнай пабожнасці.

Вонкавыя спасылкі

Жан Кальвінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў