Перайсьці да зьместу

Вячаслаў Рэўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Генадзевіч Рэўт
Дата нараджэньня 1959(1959)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Менск
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Занятак паліцыянт
Пасада Дырэктар Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу КДК РБ

Вячаслаў Генадзевіч Рэўт[1] — начальнік «фінансавае разьведкі» Беларусі. Займае пасаду з 2014 году. Пасада мае назву «Дырэктар Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь».

Вячаслаў Рэўт нарадзіўся ў 1959 годзе ў г. Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняе школы паступіў у ВНУ: Менскі радыётэхнічны інстытут. Скончыў яго ў 1981 г. і пайшоў рабіць у вытворчае абьяднаньне "Інтэграл". Работніцкая дзейнасьць у ВА "Інтэграл" В. Рэўта была з 1981 па 1995 гады.

З 1995 па 1998 гг. В. Рэўта прызначылі на дзяржаўную службу ў Менгарвыканкам. Пасада мела назву начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнае дзейнасьці Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. В. Рэўт рабіў на гэтай пасадзе да 1998 году. З

1998 па 1999 гг. — кіраўнік СП "Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар". З

1999 па 2000 гг. — намесьнік дырэктара ТАА «АМКВАДРА». З

2000 па 2003 гг. — намесьнік дырэктара НВА "Цэнтр". У 2001 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт.

Фінансавая выведка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2003 па 2009 гады В. Рэўт пачаў рабіць у фінансавае выведцы Беларусі. Сваю дзейнасьць пачаў на пасадзе начальніка упраўленьня каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе В. Рэўт перайшоў на пасаду намесьніка кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2011 па 2014 гг. — першы намесьнік старшыні Беларускае гандлёва-прамысловае палаты.

У сьнежні 2014 г. прызначаны дырэктарам Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

  1. ^ Вячаслаў Генадзьевіч Рэўт.. КДК РБПраверана 1 траўня 2022 г.