Перайсьці да зьместу

Дэльта Акавангі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дэльта Акаванґа»)
Сланы ў дэльце Акаванґі.

Дэльта Акавангі (або Балота Акавангі) — найбольшая ў сьвеце ўнутраная рачная дэльта Акаванґі, то бок дэльта, якая ня мае сьцёку ў акіян ці мора. Месьціцца ў Батсване.

« «Загадка, і куды дзяецца ўся гэтая вада; містыка нейкая», Аўрэл Шульц, 1897 »

Раней тэрыторыя дэльты была часткай возера Макгадыкгадзі, што высахла каля 10 тысяч рокаў таму. Зараз рака Акаванга, што сьцякае з плято Анголы, ня мае сьцёку ў моры. Замест гэтага, яна ўліваецца ў пяскі пустэльні Калахары, абвадняючы 15000 км² пустэльні. Шторок каля 11 км³ вады дасягае дэльты. Частка гэтай вады падчас вільготнага сэзону сягае далёка на поўдзень, ствараючы возера Нгамі.

Выгляд дэльты з вышыні 1200 футаў.

Вада ракі незвычайна чыстая, перш за ўсё праз адсутнасьць сельскагаспадарчай і прамысловай дзейнасьці ўздоўж ракі Акавангі. У дэльце вада праходзіць скрозь фільтар шматлікіх выспаў і выпарваецца, пакідаючы пасьля сябе шмат солі. Гэтыя адклады солі часта бываюць настолькі магутнымі, што расьліннасьць зьнікае ў цэнтральных частках выспаў, дзе ў большай колькасьці адкладаюцца крышталі солі.

Антылёпа скочыць па-над пратокаю.

Рака Акаванга разьліваецца шторок на працягу вільготнага сэзону, які пачынаецца ў сярэдзіне лета на поўначы і на 6 месяцаў пазьней на поўдні. Вада дэльты адносна хутка выпарваецца праз высокія тэмпэратуры і сухое паветра, што прыводзіць да цыклічнай зьмены памеру дэльты. Выспы часта цалкам зьнікаюць на працягу паводак, а затым зноў асушваюцца на працягу сухога сэзону.

  • Bock, J. (2002). Learning, Life History, and Productivity: Children’s lives in the Okavango Delta of Botswana. Human Nature 13(2) 161—198. Full text
  • Allison, P. (2007). Whatever You Do, Don’t Run: True Tales Of A Botswana Safari Guide

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 19°00′ пд. ш. 23°00′ у. д. / 19° пд. ш. 23° у. д. / -19; 23