Акаванга (рака)
Выгляд
Акаванга — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы. Чацьвёртая па даўжыні рачная сыстэма ў Паўднёвай Афрыцы. Цячэ на паўднёвы ўсход. Працягласьць — 1600 км. Сярэдні расход вады — 475 м ³ / с. Бярэ свой пачатак у Анголе, дзе яна называецца Кубанга. Паўднёвей па ёй праходзіць частка мяжы паміж Анголай і Намібіяй, пасьля чаго рака цячэ па тэрыторыі Батсваны.