Дэйле
| Дэйле | |
Dijle | |
Дэйле ў Мэхэлене | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Houtain-le-Val, Валёнскі Брабант |
| Вусьце | рака Рупэль |
| Краіны басэйну | Бэльгія |
| Даўжыня | 86 км |
| Плошча басэйну | 1289 км² |
Дэ́йле (па-нідэрляндзку: Dijle, па-француску: Dyle, па-валёнску: Tîle) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз колькі бэльгійскіх правінцыяў: Валёнскі Брабант, Брабант, Антвэрпэн. Рака знаходзіцца ў басэйне ракі Шэльды, уласны басэйн складае 1289 км²[1]. На рацэ ляжаць такія бэльгійскія месты як Лёвэн ды Мэхэлен.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйна рака Дэмэр зьяўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэньнем, чаму пасьля зьліцьця дзьвюх рэкаў засталася назва меншай зь іх, зьяўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мэхэлену ды Лёвэну, празь якія працякае. Дэмэр жа цячэ толькі празь вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцьце галоўнае ракі і прытока: Дэмэр пры зьліцьці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ проста.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэйле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў