Дынаміт
Выгляд
Дынамі́т (ад грэц. δύναμις — сіла) — выбуховая сумесь, абсарбэнт (напрыклад, кізэльгур), прасякнуты нітрагліцэрынам. Таксама можа ўтрымоўваць і іншыя кампанэнты (салетра і інш.). Уся маса звычайна спрасоўваецца ў цыліндрычную форму і зьмяшчаецца ў папяровую або плястыкавую ўпакоўку. Падрыў зараду ажыцьцяўляецца з дапамогай капсуля-дэтанатара.
Дынаміт вынайдзены Альфрэдам Нобэлем у 1866 годзе.