Перайсьці да зьместу

Другая плоць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Другая плоць
па-француску: Le Deuxième Sexe
Жанр: эсэ
Аўтар: Сымона дэ Бавуар
Мова арыгіналу: француская мова
Публікацыя: 1949
Выдавецтва: Галімар[d]

«Другая плоць»[a] (па-француску: Le Deuxième Sexe) — двухтомнае філязофска-фэмінісцкае эсэ Сымоны дэ Бавуар, апублікаванае ў 1949 годзе[1].

Ад пачатку эсэ пісалася як філязофскі адначасова экзыстэнцыялісцкі і фэнамэналягічны тэкст, але праца таксама зьяўлялася часткай большага аўтабіяграфічнага праекту[2].

Гэтае эсэ — гэта ня простае назіраньне за становішчам жанчынаў пасьля Другой сусьветнай вайны; гэта твор з філязофскім зьместам, багаты на літаратурныя, гістарычныя, сацыялягічныя, біялягічныя і мэдыцынскія спасылкі. Крэда, якое ўскосна прасочваецца на старонках, заключаецца ў тым, што ні ў адной жанчыны няма дакладнага лёсу[3].

Эсэ прысьвечанае Жаку-Лярану Босту. «Другая плоць» падзеленая на два тамы, якія складаюцца адпаведна з трох і чатырох частак.

Том I
Уступ
Частка першая: «Лёс»
Частка другая: «Гісторыя»
Частка трэцяя: «Міты»
Том II
Уступ
Частка першая: «Навучаньне»
Частка другая: «Сытуацыя»
Трэцяя частка: «Абгрунтаваньні»
Частка чацвёртая: «Да вызваленьня»
Заканчэньне
  1. ^ Таксама «Другі пол».
  1. ^ Simone de Beauvoir, Le Deuxième Sexe, tomes I et II, éd. Gallimard, 1949, 400p. (ISBN 978-2-07-020513-4) et 588 p. (ISBN 978-2-07-020513-4).
  2. ^ Lecarme-Tabone Éliane, «Essai et autobiographie: du Deuxième Sexe aux Mémoires d’une jeune fille rangée», Les Temps Modernes, vol. 654, no 3,‎ 2009, p. 1—21.
  3. ^ Lundgren-Gothlin, Eva. (trad. du suédois), Sexe et existence: la philosophie de Simone de Beauvoir, Paris, Michalon, 2001, 347 p. (ISBN 2-84186-144-9, OCLC 406749221)