Перайсьці да зьместу

Драбіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драбіны

Драбі́ны — адмысловыя, як правіла, пераносныя лесьвіцы, іх раскладваюць для выкананьня пэўнай задачы.

Існуюць наступныя асноўныя віды драбінаў:

  • Лёгкая пераносная лесьвіца, якая ўсталёўваецца без апоры да сьцяны (такая лесьвіца можа быць рассоўнай)
  • Вераўчаныя падвясная лесьвіца
  • Лесьвіца ў выглядзе дошкі з набітымі папярок дошкамі або брускамі
  • Лесьвіца, у раскладзеным выглядзе якая утварае роўнабаковы трохвугольнік: па яго баках знаходзяцца адна ці дзьве лесьвіцы (аднабаковае або двухбаковае ўзыходжаньне), паміж імі для калянасьці канструкцыі бліжэй да вяршыні раскладваецца пляцоўка, прызначаная для апоры ногаў. Вышыня драбінаў вылічаецца або па апошняй прыступцы, або па пляцоўцы. Надзейнасьць такой лесьвіцы вызначаецца кутом яе раскрыцьця: чым шырэй раскрыцьцё, тым яна ўстойлівей, а, такім чынам, і надзейней.

Першая выява падобнай лесьвіцы знойдзена ў пячоры часоў мэзаліту (каля 10 000 гадоў назад) у раёне Валенсіі (Гішпанія). На сьцяне былі намаляваныя два аголеныя чалавекі, што караскаліся з кошыкамі па, хутчэй за ўсё, травяной раскладной лесьвіцы.

Драбіны выкарыстоўваюцца ў бібліятэках, пры правядзеньні рамонтных работ, пры арганізацыі турыстычных маршрутаў, у прыгарадных дамах.