Домінік Цвэргер
Выгляд
| Домінік Цвэргер | ||
|---|---|---|
| Рост | 183 см[1] | |
| Вага | 93 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 16 ліпеня 1996[2] (30 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Біль | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер | |
До́мінік Цвэ́ргер (па-нямецку: Dominic Zwerger; нар. 16 ліпеня 1996 году) — аўстрыйскі хакеіст, левы скрайні нападнік швайцарскага клюбу «Біль».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец выступаў у моладзевых клюбах Аўстрыі і Швайцарыі да таго, калі зьехаў у Паўночную Амэрыку. За акіянам выступаў за розныя клюбы моладзевай Заходняй хакейнай лігі. Вярнуўся ў Эўропу ў 2017 годзе, калі склаў дамову з швайцарскім клюбам «Амбры-Піёта». У першыя ж два сэзоны займеў добрую статыстыку, але пазьней крыху пагоршыў свае выступы. У 2018 годзе аўстрыец быў названы найлепшым маладых гульцом швайцарскае Нацыянальнае лігі, а таксама быў абраны найлепшым хакеістам Аўстрыі паводле апытанкі сярод журналістаў і трэнэраў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45146/austria — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1597/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ «Dominic Zwerger ist Österreichs Spieler des Jahres»(недаступная спасылка). Swiss Hockey News.