Перайсьці да зьместу

Дзікі Нікар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзікі Нікар
Краіны вадазбору
Вышыня над узроўнем мора 154 м[1]

Дзі́кі Нікорбалота на поўначы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі, у вадазборы каналу Нараўкі (зарэгуляваны прыток ракі Нарава).

Плошча 7,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м, ступень разлажэньня 38%, зольнасьць 13,3%. Большая частка балота ў межах Белавескай пушчы.

На тэрыторыі пушчы балота не асушана, пераважаюць гіпнава-асаковыя асацыяцыі. Сярод балота адзіны ў Беларусі ўчастак зь белай піхты. Астатняя частка асушаная адкрытай сеткай у 1950 годзе. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, сеяныя травы.

  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
  • Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.
  1. ^ GeoNames (анг.) — 2005.