Дзяцел сырыйскі
Сырыйскі дзяцел | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Дзятлападобныя |
Сямейства | Дзятлавыя |
Род | Dendrocopos |
Від | Сырыйскі дзяцел |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dendrocopos syriacus (Hemprich, 1833) | |
Арэал | |
![]() | |
Сыры́йскі дзя́цел (па-лацінску: Dendrocopos syriacus) — невялікая птушка сямейства дзятлавых. Напачатку від быў распаўсюджаны на Бліжнім Усходзе і ў заходняй часцы Блізкай Азіі. Але ўжо напрыканцы XIX ст. арэал птушкі пачаў распаўсюджвацца на Балканы, Цэнтральную і Ўсходнюю Эўропу. За апошнія гады птушка зьявілася ў Беларусі, Украіне і цэнтральнай Расеі. Від падобны да вялікага дзятла, бывае, што дзеліць зь ім тэрыторыю і спарваецца.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стракаты, чорныя палосы ад асновы дзюбы да выгіну шыі, на грудзях (ня блытаць зь вялікім дзятлам). Маладыя з чырвонай «шапачкай», а таксама з чырвонымі плямамі сьпераду шыі. Адметнымі рысамі зьяўляюцца таксама паводзіны, біятоп і голас. Голас: больш крыклівы, чым вялікі дзяцел; стукае больш часта, позыў «лік, нік». У гнездавы пэрыяд «лікк-ірр». Даўжыня цела 22—25 см, размах крылаў 39—45 см[1].
Падвіды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- D. s. syriacus — паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азія;
- D. s. transcaucasicus — паўднёвыя сьхілы Каўказу і ўсходні Іран.
Біятоп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Лісьцевыя або зьмяшаныя лясы (асабліва ў рачных далінах перадгор’яў і горных тэрыторыяў) радзей бары, паркі, сады, абсаджаныя дрэвамі дарогі, таксама ў сяльгасландшафце. У Баўгарыі даходзіць да 1000 м в. у. м., у Армэніі — да 1500 м в. у. м.
Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У дупле (часьцей за ўсё мяккага дрэва), скупая высьцілка з рэшткаў трэсак. Дыямэтар адтуліны 3,5 см, глыбіня дупла 20—25 см, шырыня гнездавой камэры 5—6 см, вышыня — прыблізна 15 см.
Яйкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
4—7 (3—8), эліптычныя, белыя, бліскучыя. Памеры: 26,5 × 19,0 мм (24,0—28,5 × 17,5—19,5 мм).
Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўдёва-ўсходняя Эўропа, Малая Азія, Каўказ і на Поўдзень праз Іран да Аманскага заліву.
Пералёты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аселы.
Месца зімовак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У межах гнездавога арэалу.
На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню адзначаны толькі ў 1970-х гадах; да 1990-х — вельмі рэдкі, распаўсюджаны на гнездаваньні толькі па крайнім Поўдні краіны аселы від.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзяцел сырыйскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў