Дзяцел малы
Малы дзяцел | |
Dendrocopos minor, fem | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Дзятлападобныя |
Сямейства | Дзятлавыя |
Род | Picoides |
Від | Малы дзяцел |
Бінамінальная намэнклятура | |
Picoides minor (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Малы дзяцел (па-лацінску: Picoides minor, сынонім па-лацінску: Dendrocopos minor) — птушка, самы дробны прадстаўнік сямейства ў Эўропе і Азіі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стракаты, невялікі. Сьпіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Голас: шлюбны «кік-кік-кік», позыў — аднаразовае «кік», падобнае, як у вялікага дзятла, але больш ціхае і мяккае. Стукае далікатна па тонкіх галінках. Даўжыня цела 14—16 см, размах крылаў 25—30 см[1].
Падвіды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- D. m. minor — паўночна-ўсходняя Эўропа ад Скандынавіі да Ўралу;
- D. m. hortorum — цэнтральная і заходняя Эўропа;
- D. m. comminutus — Ангельшчына, Ўэйлз;
- D. m. buturlini — паўднёвая Эўропа ад Гішпаніі да Грэцыі і Румыніі;
- D. m. danfordi — Грэцыя, Азія;
- D. m. colchicus — Каўказ;
- D. m. quadrifasciatus — паўднёвы Каўказ
Біятоп
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Розныя тыпы асьветленых дрэвастояў зь лісьцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазьбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.
Гняздо
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, бяз высьцілкі. Глыбіня гнездавой камэры 10—18 см, шырыня — 10—20 см, Дыямэтр адтуліны 3—4 см.
Яйкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5—6 (3—8), эліптычныя, падоўжаныя з гострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя. Памеры: 19,0 × 14,5 мм (17,0—22,0 × 13,0—16,0 мм).
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палеарктыка (акрамя Поўначы і Поўдня).
Пералёты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аселы. Узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазіяў.
Месца зімовак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У межах гнездавога арэала.
На Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайны на гнездаваньні аселы і качуючы від. Ад Поўначы на большай частцы тэрыторыі сустракаецца D. m. minor, птушкі зь пераходнымі рысамі да D. m. hortorum адзначаюцца на паўднёвым захадзе краіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцел малы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў