Драч
| Драч | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Gruiformes |
| Сямейства | Rallidae |
| Род | Crex |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Crex crex | |
| Ахоўны статус | |
| Найменшая рызыка (LC) | |

Драч, дзярка́ч, дзяргач (па-лацінску: Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Пашыраны па ўсёй Эўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18—27 см, маса 100—200 г. Афарбоўка сьветла-рыжая зь цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеньнем пустазельля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і. Увосені вельмі тлусты.
Аб’ект паляваньня. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |