Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыянскі палац у Санкт-Пецярбурзе на Ісакіеўскай плошчы быў месцам паседжаньняў Дзяржаўнага савету ў 20 ст.

Дзяржаўны савет (па-расейску: Государственный совет Российской империи) — найвышэйшы дарадчы орган Расейскай імпэрыі, які дзейнічаў у 1810—1917 гадах. Усе законы і заканадаўчыя акты перад зацьвярджэньнем імпэратарам павінны былі абавязкова абмяркоўвацца ў Дзяржсавеце.

Заснаваны Аляксандрам I яшчэ ў 1801 годзе, як Непрыменны Савет. У 1810 годзе становіцца найвышэйшым законадарадчым органам Імпэрыі. З 1906 году Дзяржаўны Савет ператвараецца ў верхнюю палату першага расейскага парлямэнту, нароўні зь ніжняй палатай — Дзяржаўнай Думай.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны Cавет складаўся з роўнага ліку прызначаных Імпэратарам і абраных чальцоў. Выбарныя чальцы Дзяржаўнага Савета абіраліся:

  • ад губэрнскіх земскіх сабораў — па 1 чалавеку на 3 гады;
  • ад губэрнскіх і абласных дваранскіх грамадзтваў — 18 чалавек;
  • ад Праваслаўнай Расейскай Царквы — 6 чалавек, якія выбіраліся Сынодам па паданьні эпархіяльных архірэяў;
  • ад Савета і мясцовых камітэтаў гандлю і мануфактураў, біржавых камітэтаў і купецкіх управаў — 12 чалавек;
  • ад Пецярбурскай Акадэміі навук і універсітэтаў — 6 чалавек;
  • ад Фінляндзкага Сойму — 2 чалавекі.

У 1914 годзе Дзяржаўны Cавет складаўся з 188 чалавек.

Чальцы Дзяржаўнага Савету (за выключэньнем членаў ад губэрнскіх земскіх сабораў) абіраліся на 9 гадоў; кожныя 3 гады абнаўлялася траціна складу. У Дзяржаўны Савет не маглі быць абраныя асобы, якія ня мелі правы ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу, асобы маладзейшыя за 40 гадоў або ня скончыўшыя курсу ў сярэдніх навучальных установах.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году Дзяржсавет спыніў сваю працу.

Урачыстае паседжаньне Дзяржаўнага Савету 7 траўня 1901 году ў гонар стогадовага юбілею са дня яго ўтварэньня. Мастак Ільля Рэпін (1903)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў