Дзяды (манэта)
Выгляд
Па́мятная манэ́та «Дзяды́» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 28 кастрычніка 2008 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манэта ўваходзіць у сэрыю Сьвяты і абрады беларусаў.
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.62 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
- якасьць: «анцыркулэйтэд»
- наклад: 5000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 78 250 руб. без футаралу
Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 16 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «анцыркулэйтэд»
- наклад: 5000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 11 440 руб. без футаралу
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па коле — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: па цэнтры — сярэдзіна сялянскай хаты ў якой накрыты стол для памінаньня памерлых; згары па-над уваходам у хату два анёлы трымаюць сьвечку (на срэбранай манэце замест полымя зьмешчаны сынтэтычны крышталь аранжавага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага велікоднага[1] арнамэнту; долу па-колу надпіс: «ДЗЯДЫ».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.