Дзявіца (прыток Сівельгі)
Выгляд
| Дзявіца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Целявічы |
| Вусьце | Сівельга |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 17 км |
| Плошча басэйну | 55 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Дзяві́ца — рака ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Сівельгі (прыток Случы, басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Пачынаецца за 4 км на захад — паўднёвы захад ад вёскі Целявічы, цячэ паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Сівельгу за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Устрань. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 143
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 143