Перайсьці да зьместу

Дзэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энсо — сымбаль дзэн-будызму

Дзэн (ад яп. ; санскр. ध्यान дг’я́на, кіт. чань, кар. сŏн) — кірунак будызму традыцыі Магаяны, якая зарадзіўся ў Кітаі ў V—VI стагодзьдзях пад вялікім уплывам даасізму і атрымаў распаўсюджаньне на Далёкім Усходзе, то бок у Віетнаме, Кітаі, Карэі і Японіі. У шырокім сэнсе дзэн — гэта школа містычнага сузіраньня[1] або вучэньне пра асьвету, якое зьявілася на аснове будыйскага містыцызму. У больш вузкім сэнсе дзэн разумеецца як кірунак менавіта японскага будызму, што мае сваю нацыянальную спэцыфіку і быў прыўнесены ў Японію з Кітаю ў XII стагодзьдзі. Акрамя таго , пад дзэн разумеюць практыку дзэнскіх школаў, якая таксама вызначалася паняткам «дг’яна» і якая зьяўляецца найбольш важнай часткай будыйскай практыкі.

Вучэньне дзэн прыйшло з Індыі ў Кітай, куды яго прынёс Бадгідгарма і атрымала далейшае распаўсюджваньне на Далёкім Усходзе, то бок на тэрыторыі сучаснага Кітаю, Віетнаму, Карэі і Японіі. Традыцыі кітайскага чань, японскага дзэн, віетнамскага тгіен і карэйскага сон разьвіваліся шмат у чым самастойна і цяпер, захоўваючы адзіную сутнасьць, набылі свае характэрныя рысы ў вучэньні і стылі практыкі . Японскі дзэн прадстаўлены некалькімі школамі: рындзай, абаку, фуку і сато. Японскім дзэн належыць каля 20% будыйскіх храмаў у Японіі[2].

Хуйке, які падае руку Бадгідгарме, малюнак Сэсю (1496).

Дзэн-будызм, ці як па-кітайску яго называюць чань-будызм, як мы яго ведаем сёньня, зьяўляецца вынікам доўгай гісторыі са шматлікімі зьменамі і ўмоўнымі фактарамі. Кожны пэрыяд меў розныя тыпы дзэну, некаторыя зь якіх заставаліся ўплывовымі, а іншыя зьнікалі. Гісторыя чань у Кітаі падзяляецца на розныя пэрыяды рознымі навукоўцамі, якія звычайна адрозьніваюць клясычную фазу і постклясычны пэрыяд.

Калі будызм прыйшоў у Кітай з Гандгары (сучасны Аўганістан) і Індыі, ён першапачаткова быў адаптаваны да кітайскае культуры і разуменьня. Будызм падвяргаўся ўплыву канфуцыянцаў[3] і даасістаў[4][5][6]. Даоская тэрміналёгія выкарыстоўвалася з мэтай выражэньня будысцкіх дактрынаў у найстарэйшых перакладах будыйскіх тэкстаў[6], не зважаючы на тое, што паўсталы будызм павінен быў канкураваць з даасізмам і канфуцыянствам. Першымі ж прыхільнікамі будызму ў Кітаі сталіся даасісты[6]. Яны запазычылі будысцкія мэдытацыйныя мэтады[7] і спалучылі іх зь існай даоскай мэдытацыяй[8]. Прадстаўнікі раньняга кітайскага будызму, як то Сэнчжао і Дао-Шэн, былі пад глыбокім уплывам даоскіх асноўных твораў Лао-Цзы і Чжуан-Цзы[9][10].

Тыенскі манастыр у Віетнаме.

У канцы VI стагодзьдзя ў Віетнам прыбыў Вінітаручы, вучань Сэн-Цаня, і заснаваў першую школу тыен. Далейшае разьвіцьцё віетнамскага тыен зьвязваюць з школай У Яньтуна, былога вучня Байчжана Хуай-хая, і школай Тхао Д’юнга. Апошняя школа была заснаваная імпэратарам Лі Тхань-тонгам. Крыху раней, у 968 годзе, тыен стаў дзяржаўнай ідэалёгіяй краіны і ў далейшым згуляў важную ролю ў ейнай гісторыі. Пазьней у Віетнаме зьявілася школа чуклам, заснаваная імпэратарам Чан Нян-тонгам і, якая ня мела аналягу ў Кітаі.

У XVII стагодзьдзі школу чанская школа Лінь-цзы зьявілася ў Віетнаме, дзе атрымала назву Лам-Тэ. Яна зьмяшала ў сябе філязофію чань і ідэю «чыстай краіны». Лам-Тэ застаецца самым вялікім манаскім ордэнам у краіне і па сёньня[11]. Сучасны віетнамскі тыен знаходзіцца пад уплывам будысцкага мадэрнізму[12]. Віетнамскі тыён ёсьць эклектычным і ўключае ў сябе шматлікія практыкі, як то дыхальная мэдытацыя, ніянфа, мантра, узьдзеяньне Тэравады, сьпевы, дэклямацыя сутры і актыўны актывізм будызму.

Дзэн паступова трапіў у Карэю ў пэрыяд позьняга Сілы, то бок з VII па IX стагодзьдзі, калі карэйскія манахі пачалі выпраўляцца ў Кітай, каб вывучыць папулярную на той момант традыцыю чаня Мазу-Даоі, і вярталіся дадому, пашыраючы тут школы чаню, які ў Карэі атрымаў назву сон. Першапачаткова былі створаныя дзевяць школаў сон-будызму, якія былі вядомыя як «дзевяць горных школаў».

Сон атрымаў найбольш значны імпульс і кансалідацыю ў XII стагодзьдзі ад кар’ёскага манаха Боджа Джынула, які лічыцца самай уплывовай фігурай у станаўленні сьпелай сонскай школы. Ён заснаваў ордэн джогі, які застаецца самай вялікай школай сон-будызму ў Карэі сёньня. Джынул заснаваў храм Сунгуан-са як новы цэнтар вывучэньня і практыкі сону. Таксама, ён напісаў шматлікія працы па сон-будызьме, распрацаваўшы ўсебаковую сыстэму думкі і практыкі вучэньня. Супернічаючы з «кананічнымі» будыйскімі школамі, сон паступова набіраў папулярнасьць[13]. Аднак падчас панаваньня дынастыі Чосан, якая сымпатызавала нэаканфуцыанству, будызм страціў у Карэі сваю галоўную ролю. Манахам быў прад’яўлены шэраг жорсткіх абмежаваньняў, напрыклад абмежаваньне на наведваньне гарадоў, а лік іхных манастыроў і колькасьць духавенства значна скараціліся[14]. Пэрыяд японскай акупацыі таксама прынёс шматлікія мадэрнісцкія ідэі і зьмены ў карэйскі сон-будызм. Некаторыя манахі перанялі японскую практыку шлюбу і стварэньня сем’яў, іншыя, напрыклад, юнсон, працавалі, каб супрацьстаяць японскае акупацыі. Сёньня самая вялікая школа сона — чоге, прытрымліваецца цэлібату ў дачынэньні да манахаў, а другая паводле велічыні школа дэега, якая дазваляецца сьвятарам абірацца шлюбам.

Пасьля расколу Карэі на КНДР на поўначы і Рэспубліку Карэя на поўдні, у Паўночнай Карэі рэлігійная практыка была здушаная, у той час як у Рэспубліцы Карэя будызм пачаў канкураваць з хрысьціянствам[15].

Храм Соджы школы сато, які месьціцца ў Якагаме.

Дзэн зьявіўся ў Японіі ў якасьці асобнай школы да пачатку XII стагодзьдзя, калі манах Эйсай не выправіўся ў Кітай, дзе вывучаў практыку школы Лінь-цзы[16]. Празь дзесяцігодзьдзі Нанпа Сом’ё таксама вывучаў вучэньні Лінь-цзы ў Кітаі, перш чым заснаваць японскі ордэн атакан, самы ўплывовы і адзіны ацалелы ордэн, які базуецца на напрамку рындзай дзэну ў Японіі[16]. У 1215 годзе Догэн, малодшы сучасьнік Эйсая, падарожнічаў у Кітай, дзе стаў вучнем майстра Руджынга. Пасьля вяртаньня Догэн заснаваў школу сато, японская школа, якая базуецца на ідэях і ўяўленьнях школы цаодун.

У сучаснай Японіі ўснуюць тры традыцыйныя школы дзэну, як то сато (яп. 曹洞), рындзай (яп. 臨済) і абаку (яп. 黃檗). Самай вялікай зь іх ёсьць сато, а самай маленькай — абаку. Рындзай знаходзіцца прыкладна паміж імі. Гэтыя школы дадаткова падзяляюцца на розныя кірункі з адзіным галаўным храмам. Гэтак існуюць два галоўныя храмамі сато, чатырнаццаць галоўных храмаў рындзай і адзіны галоўны храм абаку.

  1. Сафронова Е. С. Основные направления распространения дзэн-буддизма в странах Запада / Под ред. В. И. Гараджа // Вопросы научного атеизма: Мистицизм: проблемы анализа и критики. — М.: Мысль, 1989. — № 38. — с. 147—166
  2. Bodiford W. M., Zen. Encyclopædia Britannica
  3. Brown Holt, Linda (1995). «From India to China: Transformations in Buddhist Philosophy». Qi: The Journal of Traditional Eastern Health & Fitness.
  4. Goddard, Dwight (2007). «History of Ch'an Buddhism previous to the times of Hui-neng (Wie-lang)». A Buddhist Bible, Forgotten Books. — С. 10.
  5. Verstappen, Stefan H. (2004). «Blind Zen». Red Mansion Pub. — С. 5. — ISBN 978-1-891688-03-4.
  6. 1 2 3 Fowler 2005. С. 79.
  7. Dumoulin 2005. С. 65.
  8. Dumoulin 2005. С. 64.
  9. Dumoulin 2005. С. 70.
  10. Dumoulin 2005. С. 74.
  11. Powers, John (2013). «A Concise Encyclopedia of Buddhism». Oneworld Publications. — С. 238. — ISBN 978-1-851682-33-1.
  12. Borup, Jørn; Qvortrup Fibiger, Marianne (2017). «Eastspirit: Transnational Spirituality and Religious Circulation in East and West». BRILL. — С. 168. — ISBN 978-9-004350-64-9.
  13. Волков С. В. «Основные направления корейского буддизма // Ранняя история буддизма в Корее (сангха и государство)». — Москва: Наука, 1985. — С. 152.
  14. Buswell R. (1992). «The Zen Monastic Experience: Buddhist practice in contemporary Korea». — New Jersey: Princeton University Press. — С. 23. — ISBN 0-691-03477-X.
  15. Cho, Sungtaek. Craig E. (1998). «12 Conclusion». Buddhist philosophy, Korean. Routledge Encyclopedia of Philosophy.
  16. 1 2 «What is Zen? The Transmission of Zen to Japan». Rinzai-Obaku Zen.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]