Дзьмітры Дзенісенка (2006)
| Дзьмітры Дзенісенка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 чэрвеня 2006[1] (19 гадоў) | |
| Рост | 190 см[1] | |
| Вага | 75 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Менск | |
| Нумар | 80 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2024— | Менск | 4 (0) |
| 2024— | → Менск-2 | 12 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмі́тры Дзенісе́нка (нар. 8 чэрвеня 2006 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску». На пачатку 2023 году пачаў выступаць за дублюючы склад каманды. Цягам сэзону часам трапляў у заяўку асноўнай каманды клюбу, але на полі не зьяўляўся. У 2024 годзе быў пераведзены ў першую каманду, у складзе якой дэбютаваў 31 сакавіка 2024 годзе ў матчы супраць менскага «Дынама». Пры гэтым гулец адгуляў увесь матч.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2021 году атрымаў выклік да зборнай Беларусі (да 16 гадоў), у складзе якой дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны[2]. У лютым 2022 году ў складзе зборнай браў удзел у Кубку Разьвіцьця. У чэрвені 2022 году далучыўся да зборнай Беларусі (да 19 гадоў), дзе запачаткаваў выступы ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану, адзначыўшыся забітым голам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway