Перайсьці да зьместу

Двухбаковы абразок з Менскага замчышча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маці Божая. Пётар. Двухбаковы абразок

Двухбаковы абразок зь Менскага замчышча — унікальны абразок, знойдзены на Менскім замчышчы.

Двухбаковы абразок мае прамавугольную, амаль квадратную форму з выступам зьверху і адтулінай для шнурка. На адным боку — паясная выява Маці Божай Агіасарытысы, ці Халкапратыйскай (паводле назвы Халкапратыйскага храма ў Канстантынопалі)[1]. Характэрнае для вобраза Маці Божай становішча рук: яны знаходзяцца на левым боку, левая павернутая далоньню, правая — зьнешнім бокам. Трактоўка твару нагадвае абразок Канстантына і Алены з Полацку. Выява Маці Божай Халкапратыйскай добра вядома па бізантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай плястыцы сустракаецца ўпершыню.

На другім боку абразка — выява апостала Пятра[2]. Яго фігура пададзена франтальна, іконаграфічны тып не зусім традыцыйны: прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Выявы Маці Божай і апостала Пятра пабудаваны на традыцыях аб’ёмаў. Фігуры плястычныя, разьба барэльефная. Па стылявых асаблівасьцях і графіцы надпісу абразок можна датаваць XII—XIII стагодзьдзямі.

  1. ^ Кондаков. Иконография Богоматери 1915
  2. ^ Старажытныя скарбы Беларусі = Древние сокровища Белоруссии / Склад. Г. В. Штыхаў, П. Н. Захарэнка. — Мінск, 1971. — 22 с., 55 іл.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.