Перайсьці да зьместу

Дар’я Ліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дар’я Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 кастрычніка 1981(1981-10-06) (43 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, журналістка, фрылянсэр

Дар’я Ліс (нар. 6 кастрычніка 1981, в. Залесьсе, Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларуская паэтка і празаік, журналістка, фрылянсэр.

Скончыла Залескую сярэднюю школу, потым — факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М. Танка (завочна). Піша прозу і вершы. Друкавалася ў часопісах «Акно», «Верасень», «Дзеяслоў». Напісала эсэ для кнігі Аляксандра Тамковіча «Преодоление».

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Хварэе на сьпінальную мышачную атрафію (SMA), з-за чаго з 11 гадоў вымушаная перамяшчацца ў інвалідным вазку[1].

Таксама займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў ГА «Геном» — каардынуе дапамогу дарослым SMA-пацыентам.

  • «Вясновы джаз», кнігі вершаў і прозы
  • «Пакахайце мяне, калі ласка», калектыўнага зборніка жаночай прозы
  • Прызэрка конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль» (2010 год, Гародня)
  • Прызэрка II міжнароднага конкурсу web-журналістыкі «Yousmi Media Awards» (2011, Менск).
  • Ляўрэатка стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвесьціў «Саюз беларускіх пісьменьнікаў»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]