Дарожны затор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транспартны затор — часовае прыпыненьне або значнае запаволеньне руху на дарозе, якое часьцей за ўсё выклікана аварыяй або надмерным рухам.

Прычыны затораў

Да асноўных прычын вулічных затораў тычацца наступныя працэсы, якія адбываюцца ў мескай прасторы.

● масавыя сэзонныя міграцыі насельніцтва да месцаў адпачынку і назад;

● штодзённыя язда на працу і назад;

● няправільная канструкцыя дарогі: наяўнасьць рэзкіх звужэньняў, адсутнасьць дадатковых палос разгону і гамаваньня транспартавых сродкаў, якія выконваюць павароты і заезд на дарогу, адсутнасць «кішэняў» для спыненьня транспартных сродкаў;

● наяўнасьць на дарогах рэзкіх зломаў, якія вымушаюць кіроўцаў зьніжаць хуткасьць для выкананьня манэўра;

● наяўнасьць скрыжаваньняў з кругавым рухам;

● паркаваньне на правай паласе дарогі;

● дарожна-транспартнае здарэньне;

● неспрыяльныя ўмовы для руху: дождж, туман, сьнег, вобліў, задымленьне і інш.

● рамонт ці пратаньне дарогі;

● дрэнна наладжаныя святлафоры, з-за якіх транспарт вымушаны спыняцца на ўсіх скрыжаваньнях.