Дабравесьце новага стагодзьдзя
«Дабравесьце новага стагодзьдзя» | |
яп. 新世紀エヴァンゲリオン | |
яп. 新世紀エヴァンゲリオン (Дабравесьце новага пакаленьня) | |
---|---|
Жанр | Мэха, постапакаліптыка, псыхалягічны трылер |
тэлесэрыял | |
Рэжысэр | Хідэакі Анна |
Прадусар |
|
Кампазытар | Сыро Сагісу |
Студыя | |
Ліцэнзіят | |
Тэлесетка | TXN (ТБ Токіё) |
Прэм’ера | 4 кастрычніка 1995 (27 гадоў таму) |
Сэрыяў | 26 |
Мова | японская |
«Дабраве́сьце но́вага стаго́дзьдзя» (трансьліт. «Сынсэйкі Эванґеліён») — японскі навукова-фантастычны анімэшны тэлесэрыял рэжысэра Хідэакі Анна, прэзэнтаваны на ТБ Токіё ў 1995 року.
«Эванґеліён» — апакаліптычнае анімэ, дзеяньне якога адбываецца ў Токіё празь пятнаццаць гадоў пасьля глябальнай катастрофы. Галоўны герой — падлетак Сыньдзі, якога бацька аддаў на службу ў сакрэтную арганізацыю «Нэрв», каб пілятаваць гіганцкага біяробата пад назвай «Эванґеліён» у змаганьні з пачварнымі істотамі — Анёламі.
Тэлесэрыял аказаў значны ўплыў на аднаўленьне цікавасьці да анімэ. У франшызе выйшлі фільм, манґа, дамашняе відэа і іншыя прадукты, валавы даход ад продажу якіх да 2007 року дасягнуў 150 мільярдаў енаў.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2015 року, празь 15 гадоў ад глябальнай катастрофы, называнай «Другім ударам», Ґэнда Ікары, кіраўнік ваенізаванай спэцгрупы «Нэрв», прыводзіць свайго сына, падлетка Сыньдзі Ікары, у футурыстычнае места Токіё-3. Сыньдзі становіцца сьведкам бітвы сілаў ААН супраць Анёла, аднаго з прадстаўнікоў расы пачвараў, абуджэньне якіх было прадказанае скруткамі Мёртвага мора. Анёлы валодаюць амаль непрабівальнымі сілавымі шчытамі, адолець якія можа толькі спэцыяльная зброя «Нэрву»: гіганцкія біяробаты Эванґеліёны, якія кіруюцца нэрвовымі імпульсамі сваіх пілётаў і валодаюць уласнымі сілавымі шчытамі. Афіцэр «Нэрву» Місата Кацурагі суправаджае Сыньдзі ў падземны комплекс арганізацыі, дзе ягоны бацька прымушае да кіраваньня Эванґеліёнам №01 у змаганьні з Анёлам. Непадрыхтаваны Сыньдзі хутка агаломшаны ў бітве, аднак ягоны Эванґеліён у лютасьці сам па-барбарску забівае Анёла.
Пасьля шпіталізацыі Сыньдзі пачынае трэніравацца зь Місата і пасяляецца ў Токіё-3. У другім баі Сыньдзі зьнішчае Анёла, але пасьля ў разгубленасьці ўцякае. На ягоным шляху паўстае Місата, і Сыньдзі вырашае працягнуць службу пілётам. Цяпер спэцаддзел «Нэрву» мусіць перамагчы 14 астатніх Анёлаў, каб пазьбегнуць Трэцяга ўдару, які канчаткова зьнішчыць сьвет. Тым часам Сыньдзі спрабуе пасябраваць зь пілёткай Эванґеліёна №00 — загадкавай сацыяфобкай Рэй Аянамі. Зь ейнай дапамогай Сыньдзі перамагае яшчэ аднаго Анёла. Пасьля да іх далучаецца пілёт Эванґеліёна №02, рознаталентавую, але невыносную дзяўчыну Асуку Лэнглі Сор’ю, нямецкую японку, якая пражывае ў Амэрыцы. Утраёх яны зьнішчаюць яшчэ некалькіх Анёлаў.
Сыньдзі вымушаны біцца з заражаным Эванґеліёнам №03 і назіраць, як паранены ягоны пілёт, аднаклясьнік тодзі Сузухара. Асука пасьля паразы губляе сваю самаўпэўненасьць і ўпадае ў дэпрэсію, якая яшчэ болей пагаршаецца пасьля наступнай бітвы супраць Анёла Араэля, які атакуе ейны мозаг і выпускае ейныя найгоршыя страхі ды няўпэўненасьці. У наступным баі Рэй самаразбурае Эванґеліёна №00 і гіне, ратуючы жыцьцё Сыньдзі. Місата і Сыньдзі наведваюць шпіталь, дзе яны знаходзяць Рэй жывой, аднак тая называе сябе «трэцяй Рэй». Місата вымушае Рыцука адкрыць таямніцы «Нэрву», паказаць звалку Эванґеліёнаў і сыстэму, якая дзейнічае на клёнах Рэй. Усе гэтыя падзеі бянтэжаць Сыньдзі і аддаляюць яго ад іншых. Наўзамен здранцьвелай Асуцы кіраваць Эванґеліёнам №02 прыходзіць Кавору Нагіса. Ён пасябраваў з Сыньдзі і заваяваў ягоны давер, аднак апынулася, што ён і ёсьць апошні Анёл, Табрыс. Кавору б’ецца з Сыньдзі, і, усьведамляючы, што ад ягонай сьмерці залежыць працяг існаваньня чалавецтва, сам просіць Сыньдзі забіць яго. Аднак сьмерць сябра выклікае глыбокія пакуты ў Сыньдзі.
Пасьля зьнішчэньня апошняга Анёла арганізацыя «Seele» запускае «Праект судзеяньня чалавецтву», які мусіць мэтанакіравана выклікаць эвалюцыю чалавека, у якой душы ўсіх людзей сальюцца ў адно праз Рэй. На гэтым этапе героі займаюцца самааналізам, і Сыньдзі ў канчатковым выніку пазбаўляецца нянавісьці да сябе, што дазваляе яму аб’яднацца зь іншымі.
Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вытворчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ацэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Neon Genesis Evangelion—Gainax official Evangelion page(яп.)
- Madman Entertainment Evangelion page
- 新世紀エヴァンゲリオン—King Records Evangelion page(яп.)
- Дабравесьце новага стагодзьдзя(анг.) на сайце IMDb