Гісторыя Язэпа цесьляра
Гісторыя Язэпа цесьляра (Historia Josephi Fabri Lignari) — збор традыцыяў пра Дзеву Марыю, Язэпа і Сьвятую сям’ю, датаваны канцом VI — пачаткам VII стагодзьдзяў. Грэцкі арыгінал не захаваўся, да нас дайшлі толькі копцкія і арабскія пераклады. Адзін з новазапаветных апокрыфаў, якія апавядаюць пра дзяцінства Ісуса Хрыста.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэкст прадстаўлены ў выглядзе аповяда Ісуса на Аліўнай гары пра жыцьцё свайго айчыма Язэпа. Ён паведамляе, што Язэп меў чатырох сыноў (Юду, Язэпа, Якуб і Сымона) ды двух дачок (Асію і Лідзію(d)) ад мінулага шлюбу, пацьвярджаючы тэорыю пра сталую цнатлівасьць(d) Марыі.
Пасьля гэтага тэкст пераходзіць да пераказу Эвангельля Якуба і сканчаецца нараджэньнем Ісуса. Рукапіс паведамляе, што Язэп атрымаў цудоўнае псыхічнае і фізычнае здароўе і дажыў да 111-гадовага веку. Ягоныя старэйшыя сыны (Язэп і Сымон) ажаніліся і мелі дзяцей, а ягоныя дочкі выйшлі замуж і сышлі жыць да мужоў.
Значная частка тэксту аддадзеная сьмерці Язэпа. Найперш ён прамаўляе вялікую малітву, дадаючы ў яе лямант пра свае плоцкія грахі. Каля 50% твору займае працяг уміраньня, падчас якога зьяўляюцца анёл сьмерці ды арханёлы Міхаіл і Гаўрыіл. Напрыканцы Ісус пацьвярджае, што Марыя да канца сваіх дзён заставалася дзевай, называючы яе «мая маці, дзева незаплямленая».
Рукапісы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле некаторых зьвестак, тэкст быў створаны ў Эгіпце ў V стагодзьдзі. Зьберагліся дзьве ягоныя вэрсіі — копцкая і арабская; арыгіналам лічыцца першая. Вялікая частка тэксту грунтуецца на Эвангельлі Якуба.
Існуюць таксама рукапісы ў перакладах на этыёпскую, грэцкую і сырыйскую мовы.