Гіраўт Рык’ё
Выгляд
Гіраўт Рык’ё (па-француску: Guiraut Riquier, каля 1230, Нарбона — каля 1292) — адзін з апошніх трубадураў[1], які працаваў у 1254—1292 гады.
Гіраўт паходзіў з Нарбоны. Служыў пры двары караля Кастыліі. Называў сябе «апошнім трубадурам». Рык’ё складаў як клясычныя куртуазныя творы, гэтак і песьні рэлігійнага зьместу. Свае вершы Гіраўт Рык'ё сабраў у кнігу, пранумараваўшы іх і праставіўшы даты. Ягоную 27-ю песьню, складзеную ў 1292 годзе «Час мне зь песьнямі канчаць ...» прынята лічыць апошнім творам трубадураў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Песні трубадураў. -М.: Навука, 1979 ст. 200 - 202, 254 - 255.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Joseph Anglade, Grammaire de l'ancien provençal ou ancienne langue d'oc, 1921, Part I, Chapter 1, p. 31