Гэнры Гобсан Рычардсан
Выгляд
Гэнры Гобсан Рычардсан | |
Дата нараджэньня | 29 верасьня 1838[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 27 красавіка 1886[1][2][3][…] (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | нэфрыт[2] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктар |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Бацька | Henry Dickinson Richardson[d][4] |
Маці | Кэтрын Каралін Прыстлі[d][4] |
Подпіс | |
Гэнры Гобсан Рычардсан (па-ангельску: Henry Hobson Richardson; 29 верасьня 1838 — 27 красавіка 1886) — амэрыканскі архітэктар-гістарыст, якая заклаў асновы нацыянальнае архітэктурнае традыцыі.
Праўнук фізыка Джозэфа Прыстлі. Вучыўся ў Гарвардскім унівэрсітэце і ў парыскай школе выяўленчых мастацтваў. Супрацьпаставіў эўрапейскаму захапленьню нэаготыкай, з уласьцівым ёй залішнім дробным дэкорам, адраджэньне строгіх формаў раманскага стылю, якія надавалі яго пабудовам (вакзалам, бібліятэкі, іншыя грамадскія будынкі) манумэнтальнасьць, цэласнасьць і лаканізм. Рычардсан надаваў вялікае значэньне рацыянальнае структуры і функцыянальнае арганізаванасьці сваіх будынкаў, падкрэсліваў фактуру выкарыстоўваемыз матэрыялаў (цэгла, граніт).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б O'Gorman J. F. H H Richardson // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Dictionary of American Library Biography / пад рэд. B. S. Wynar — Libraries Unlimited, 1978. — ISBN 0-87287-180-0
- ^ а б Henry Hobson Richardson // Structurae (анг.) — Ratingen: 1998.
- ^ а б Kindred Britain
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гэнры Гобсан Рычардсан на Curlie. (анг.)
- Гэнры Гобсан Рычардсан на ind a Grave. (анг.)