Гутаркі ўдзельніка:Uladzimir Valodzin
Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Паколькі Вы рабілі першыя крокі, ёсьць невялічкі заўвагі па афармленьню. Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі. Напрыклад: Абстрактнае мастацтва.
EugeneZelenko 23:05, 18 Dec 2004 (UTC)
Прывітаньні
[рэдагаваць крыніцу]Далучаюся да прывітаньняў і парадаў Яўгена. --Rydel 23:17, 18 Dec 2004 (UTC)
Аўтарскія правы
[рэдагаваць крыніцу]Прашу прабачэньня за наступныя пытаньні. Зьмест артыкулаў Алейны жывапіс, Акварэль, Афорт скапіяваны з http://slounik.org, Акратэрый з http://radzima.org (іншыя я пакуль не праглядаў).
- Ці з'яўляецеся Вы аўтарам гэтага тэксту?
- Ці атрымалі дазвол непасрэдна ад аўтара?
- Ці ўпэўнены Вы ў тым, што гэты тэкст з'яўляецца агульнай уласнасьцю (public domain)?
Калі адказ не на ўсе гэтыя пытаньні, то Вашыя артыкулы павінны быць выдаленыя, бо яны парушаюць аўтарскія правы іншых асобаў.
Згодна наступным зьвесткам адказ на трэцяе пытаньне павінен быць не, бо ў Беларусі маёмасныя аўтарскія правы сапраўдныя 50 год:
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5 Укладальнік: Барыс Лазука
EugeneZelenko 05:40, 19 Dec 2004 (UTC)
- Дык што ў такіх выпадках робіцца? Адміны падчышчаюць ці чакаюць, каб сам юзэр прыбраў матэрыялы? --Rydel 12:39, 19 Dec 2004 (UTC)
Так, сапраўды, Лазука. Але калі Вы думаеце, што Лазука сам пісаў свой слоўнік, дык вы жорстка памыляецеся. Драў, дый яшчэ недобрасумленна, з памылкамі. Яшчэ - двухтомная "Популярная художественная энциклопедия" (М., 1986) і "Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік" (Мн., 1993). Пра існаванне сайта slounik.org я папросту не ведаў. Слоўніка на radzima.org ніколі не бачыў. Яны, як бачыце, таксама піздзяць і не саромеюцца. Прыбіраю ўсё, да чорта. Неспецыяліст паводле вызначэння не можа самастойна напісаць "вменяемый" артыкул. Усё адно пераважная большасць артыкулаў Вікіпедыі адкуль-небудзь запазычана. А як спецыяліст я магу напісаць адно артыкул пра Івана Хруцкага, і тое праз два гады, як дыплом напішу. Што да копірайтаў, дык я вызнаю прынцып татальнага копілефту. А калі мадэратары беларускай Вікіпедыі бяцца, што на іх будуць наяджаць чыноўнікі з "Российской энциклопедии" ці "Беларускай энцыклапедыі", дык гэта смешна.
- Вольная энцыкляпэдыя можа рабіцца толькі з вольных крыніц.
- Трошкі філязофіі (вольны пераказ ідэяў Richard Stallman): copyleft базуецца на copyright, толькі дазваляе вольнае карыстаньне, мадыфікацыю і г.д. іншымі асобамі, пры гэтам усё роўна застаецца copyleft. Усе ўнёскі асобоаў павінны быць напісаны:
- самастойна. Канешне, трэба карыстацца іншымі крыніцамі і абавязкова спасылацца на іх, але проста капіяваць нельга. Вольны пераказ мабыць таксама — творчасьць :-). Калі цяжка прыдумаць самому, можно проста перакласьці артыкул з іншамоўнай Вікіпэдыі, напрыклад ангельскай).
- пазычаны з public domain крыніц (напрыклад, ангельская Вікіпэдыя карыстаецца Encyclopædia Britannica выданьня 1911 году, ці здымкамі NASA).
- з copyrighted крыніц пасьля дазволу аўтара (хто, што і як дазваляе выкарыстоўваць напісана ў Вікіпэдыя:Дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў).
- Мне здаецца, што і slounik.org і radzima.org ня кралі, а проста атрымалі дазвол на выкарыстаньне.
- Пра юрыдычную адказнасьць. Калі Вы сачыце за кампутарнымі навінамі, то прыгадаю справу SCO vs. IBM пра ўнескі ў Linux. Тэрытарыяльна бліжэйшыя прыклады: pesnyary.com і расейскіх электронных бібліятэк (калі здаецца, што ўсё гэта не пра нас). Калі Вам эканамічная мэтазгоднасьць здаецца малаверагоднай, то падумайце пра палітычную.
- Акрамя пытаньняў юрыдычнай адказнасьці, ёсьць пытаньні этыкі...
- EugeneZelenko 16:01, 19 Dec 2004 (UTC)