Гутаркі ўдзельніка:Rydel~be-x-oldwiki

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

трэба які накід касьцяка словасьпісу накідаць, каб на базе яго будаваць энцыкляпудзію.

Гэта канечне карысна, але хто будзе рабіць? Значна больш важна — правільная пачатковая структура, здаецца робіцца гэтае правільна, а таксама лінкаваньне артыкулаў і падкатэгорыяў у катэгорыі.

Здаецца мне, што ўжываньне "Ґ" карысна толькі ў выпадку імёнаў уласных і геаграфічных. Іншае будзе ствараць праблему. W.V.-S. 13:22, 9 Sep 2004 (UTC)

Правы адміністратара[рэдагаваць крыніцу]

Я дадаў запыт тут: m:Requests_for_permissions.

Ёсьць дробная заўвага - калі ласка, часьцей карыстайцеся "Show preview" замест "Save page" і заўсёды "Summary". Цяжка з гісторыі зразумець што і дзеля чаго зьмянялася. А адміністратар павінен вывучаць гісторыю старонак. Напрыклад: Франсуаза Саган. EugeneZelenko 13:19, 28 Sep 2004 (UTC)

Дзякуй за параду - сапраўды, я і не падумаў, што ў выніку прагляд page history вельмі ўскладняецца, калі шматкроць заховаўецца артыкул. Буду карыстацца прыўюшкай :)... Дарэчы, я ўжо бачу сябе ў сьпісе адмінаў. Гэта - дадатковая адказнасьць. Таму хачу дакладна ведаць, што я магу рабіць, і што я павінен рабіць. Гэта недзе на meta wiki, напэўна, ёсьць правілы? І яшчэ адно дробнае пытаньне: як перайменоўваць старонкі і як рабіць рэдырэкты (зноў жа, проста кінь мне, калі ласка, лінк, дзе гэта тлумачыцца па-ангельску). --Rydel 13:18, 30 Sep 2004 (UTC)

Першакрыніца ведаў знаходзіцца тут: en:Wikipedia:Administrators. Адміністратар можа выдаляць (з [[Катэгорыя:Кандыдатуры на выдаленьне]]), пераймяновываць старонкі, вяртацца да папярэдніх вэрсій, лякалізаваць інтэрфэйс.
Перайменаваньне робіцца з дапамогай раздзела перанесьці артыкула (en: move).
Redirect можа рабіць кожны - артыкул павінен зьмяшчаць: #REDIRECT [[Іншы артыкул]]. Гл. en:Wikipedia:How_to_edit_a_page

Яшчэ было-б цікава болей даведацца пра шаблёны (тэхнічныя аспэкты і практычныя прыклады ўжываньня) і пра катэгорыі (тэхнічныя пытаньне і пытаньні арганізацыі гіерархіі - хто яе прыдумляе, ці існуюць ужо гатовыя "скелеты", якія можна выкарыстаць). --Rydel 16:45, 30 Sep 2004 (UTC)

Шаблён робіцца як звычайная старонка (назва - Template:Назва, у будучым - Шаблён:Назва). У артыкулах выкарыстоўваецца {{Назва}}. Могуць прымаць парамэтры. Сьпіс існуючых шаблёнаў: Вікіпэдыя:Шаблёны.
Катэгорыі, мне здаецца, лепей рабіць па прыкладу іншых моваў (напрыклад ангельскай) каб ня вынаходзіць ровар.
EugeneZelenko 01:51, 1 Oct 2004 (UTC)
Дзякуй! Яшчэ два невялікія пытаньні. (1) Ці можна недзе ўбачыць логі ці статыстыку наведваньня толькі беларускай часткі? (2) Што можна рабіць з гэтай кансольлю - Спэцыяльныя:Asksql --Rydel 17:44, 8 Oct 2004 (UTC)
Статыстыка павінна знаходзіцца на Спэцыяльныя:Statistics. Пра SQL нічога сказаць не магу - лепей спытаць у ангельскай Wikipedia. --EugeneZelenko 01:27, 9 Oct 2004 (UTC)
Старонку Спэцыяльныя:Statistics я бачыў, але там чамусьці заўсёды вісіць лічба 0 page views... --Rydel 12:33, 9 Oct 2004 (UTC)
Адшукаў старонку з падрабязнай статыстыкай - http://en.wikipedia.org/wikistats/EN/TablesWikipediaBE.htm - хаця падпісана "Брэтон", мяркуючы па лічбах - гэта мы. Як бачыш, у кастрычніку было ў сярэднім 180 чалавек штодня, якія глядзелі амаль 1000 старонак штодня. Па-мойму, для пачатку зусім ня кепска. --Rydel 01:41, 3 Nov 2004 (UTC)
Дык аўтару скрыпта напішы. Ты ж мастак ў эпісталярным жанры.--Xaczyk 13:52, 3 Nov 2004 (UTC)
Чаму ўсе думаюць, што ў эпісталярным жанры сьпіцыяліста. %) Напісаў. Ён адразу адказаў, што выправіць, але ня ведае, калі гэты пэтч дойдзе непасрэдна да рэальнага сэрвэра, на якім бяжыць Вікі. --Rydel 20:45, 12 Nov 2004 (UTC)
нешта гэная Wikipedia Statistics Belarusan не абнаўляецца. так карціць пабачыць, што я ўжо на другім месцы і абагнаў Rydel ;->
--ŹmiŁa 14:55, 2 .02. 2005 (UTC)


Яўген, яшчэ раз пра шаблёны: дзе можна паглядзець, якія старонкі ўтрымліваюць шаблён {{накід}} або {{stub}}? --Rydel 16:10, 27 Nov 2004 (UTC)
Глядзі Category:Накіды, ці хто спасылаецца на Template:Накід. --EugeneZelenko 17:21, 27 Nov 2004 (UTC)

Выявы з commons.wikimedia.org[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, ня трэба загружаць выявы з commons.wikimedia.org - яны агульныя для ўсіх Вікіпэдый. --EugeneZelenko 04:21, 13 Nov 2004 (UTC)

ОК. Я ня ведаў. --Rydel 14:57, 13 Nov 2004 (UTC)

Артыкул пра Вікіпэдыю[рэдагаваць крыніцу]

Вельмі добры! Ці магчыма яго зьмест выкарыстоўваць у артыкулах Вікіпэдыя, WikiWikiWeb, Вікіпэдыя:Вікіпэдысты (аналёгія з энцыкляпэдыст (НН)) і г.д.? --EugeneZelenko 15:27, 15 Nov 2004 (UTC)

Добра! (Тады я там здыму значок копірайта...) --Rydel 23:53, 16 Nov 2004 (UTC)

Hello, are now a bureaucrat.

You can make sysops using the Спэцыяльныя:makesysop page. There are instructions on using this at m:Bureaucrat. If you have any problems, let me know on my talk page, or leave a note on m:Requests for permissions. Good luck. Angela 20:35, 25 Nov 2004 (UTC)

Thank you, Angela. --Rydel 16:09, 27 Nov 2004 (UTC)

Ці магчыма выкарыстоўваць матэрыялы martyraloh.org у Вікіпэдыі? --EugeneZelenko 16:25, 28 Nov 2004 (UTC)

Я адказны толькі за ўласна вэбсайт і тэхнічную падтрымку, інфармацыю зьбіралі сябры арганізацыі "Мартыралёг", але магу з 100% пэўнасьцю засьведчыць, што яны толькі зацікаўленыя ў шырэйшым распаўсюдзе інфармацыі. Я думаю, трэба зрабіць шаблён са спасылкай, як з catholic.by, slounik.org... --Rydel 01:30, 3 Dec 2004 (UTC)

Добра, але лічу, што лепей яшчэ раз спытацца. Пра дазволы ад slounik.org нічога не памятаю :-). --EugeneZelenko 03:08, 3 Dec 2004 (UTC)
Спытаю. (Хм, я чамусьці падумаў, што ты ўжо дамовіўся з slounik.org таксама як з catholic.by i svaboda.org). --Rydel 17:02, 3 Dec 2004 (UTC)
Аляксандар Лукашук (сябра рады) сказаў што, чым шырэй будуць пашырацца дадзеныя з martyraloh.org у інтэрнэце, тым лепш. Так што будзем выкарыстоўваць. --Rydel 15:29, 9 Dec 2004 (UTC)

Новыя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]

Мне вельмі не падабаюцца гэтыя надпісы на чырвоным фоне ў новых шаблёнах, надта яны ўжо вочы рэжуць. Трэба нешта прыдумаць. Ці вярнуць назад той цёмна-шэры, што быў, ці ўвогуле зьмяніць фон увогуле шаблёнаў, бо чырвоны на шэрым з чорным тэкстам па чырвоным выглядае жахліва. --Red_Winged_Duck 18:04, 3 Dec 2004 (UTC)

Вярні. Я зрабіў аранжавы (а не ...чырвоны) колер у сувязі зь вядомымі падзеямі на некалькі дзён, але (1) Вікіпэдыя палітыкай не займаецца, (2) і калі вочы рэжа, то сапраўды лепш вярнуць шэры колер. Наагул, гэта quick hack за тры хвіліны. Я думаю, трэба прыдумаць больш прыгожы варыянт графічнага афармленьня першай старонкі - у пляне разьмяшчэньня элемэнтаў, аздабленьня, колераў і г.д. --Rydel 18:33, 3 Dec 2004 (UTC)

Падзеі — падзеямі, але ж ці трэба перафарбоўваць галоўную старонку на кожныя выбары? Магу зразумець, чаму гэтак робяць на ўкраінскай Вікіпэдыі, але чаму на беларускай? (disclaimer: для мяне галоўная крыніца інфармацыі пра тыя выбары — «Сім'я Грищенків»)
Дарэчы, прапаную трэніравацца ў дызайне галоўнай старонцы на «кошках»: Вікіпэдыя:Праект галоўнай старонкі. Пераносіць жа яго на галоўную толькі пасьля абмеркаваньня. Як-ніяк галоўная старонка — твар Вікіпэдыі... --EugeneZelenko 03:20, 4 Dec 2004 (UTC)

Цалкам згодны. --Rydel 13:59, 4 Dec 2004 (UTC)

Перайменаваньні[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, будзь уважлівым. Актыўным павінен быць артыкул, а не ягоныя гутаркі. --EugeneZelenko 02:37, 10 Dec 2004 (UTC)

Ды я зразумеў, але ўжо націснуў на кнопку. --Rydel 02:43, 10 Dec 2004 (UTC)

дапамажыце ў спрэчцы !!![рэдагаваць крыніцу]

дапамажыце ў спрэчцы !!! спрабую адстаяць написанні Navahradak Polack etc. у артыкулах Баранаускаса в Encyclopedia of Crusades. Ці ёсць нейкія афіцыйныя нарматыўныя англамоўныя дакументы, якія дазваляюць выкарыстоўваць беларускія формы ? скіньце на мыла bely@infonet.by


Халера, зусім забыў як карыстацца большасцю інструментаў Вікіпедыі. Уласна кажучы, я тут выпадкова, хацеў перадаць паведамленне Ул. Каткоўскаму, але актуальнага "мыла" не памятаю, а заводзіць запіс у ЖЖ не маю жадання. Рэгістрацыі на Правапісе таксама не памятаю - карацей, амаль поўная амнезія. Дык уласна, што хацеў перадаць УК: хутка буду мець хай-кволіты тэкст, нарыс гісторыі і сучаснага стану бел. кулінарыі па-англійску (магчыма, буду пазней пісаць англамоўны бел. кукбук), дык калі ёсць жаданне выставіць яго на Правапісе - звяртайцеся калі ласка.

Калі ласка, зарэгіструйцеся ў Вікіпэдыі і націсьніце гэтую спасылку (таксама Даслаць ліст па электроннай пошце гэтаму ўдзельніку/гэтай удзельніцы знаходзіцца зьлева ў інструмэнтах ). --EugeneZelenko 19:06, 22.10.2005 (UTC)

Апісаньні выяваў[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, рабі акуратныя апісаньні. У радку «summary» дазваляецца звычайны Вікі-сынтаксіс (уключаючы шаблёны). Новы радок робіцца з дапамогай < b r / > (без прагалаў :-). --EugeneZelenko 03:06, 27 .01. 2005 (UTC)

< b r / > (без прагалаў :-)
Ня можа быць! --Rydel 03:12, 27 .01. 2005 (UTC)
Меўся на ўвазе XHTML tag, але як яго напішаш, каб быў бачны? Вось прагалаў і дадаў :-) --EugeneZelenko 05:42, 27 .01. 2005 (UTC)
Напрыклад, вось так <br/> :) --Red_Winged_Duck 10:49, 27 .01. 2005 (UTC)

Stanisław Szuszkiewicz

Dzięki za Twoje korekty w notce o prezydencie Szuszkiewiczu. Słowo <<kierownik>> pozwoliłem sobie zastąpić stwierdzeniem <<przewodniczącym Rady Najwyższej BSRR>>. Spelling po białorusku rzeczywiście mi się nie udał, korekty zostały zaakceptowane.

Zapraszam do tworzenia artykułów w polskiej wikipedii na tematy białoruskie, brakuje wyczerpujących haseł, szczególnie jeśli chodzi o postaci z historii Białorusi (Franciszek Skoryna, Roman Skirmunt, Jan Sereda), ale również współczesnych polityków.

Pozdrawiam, Tomasz Otocki

Tomas01:03, 30 sty 2005 (CET)

pl:Białoruska SRR:

oficjalny język - brak

(w latach '20 i '30 XX w. były 4 oficjalne języki: białorus., ros., pol. oraz jidysz
potem,
wg konstytucji, wszystkie języki ZSRR były równe, ale de facto preferowano rosyjski)

Is it OK?

Tak! ;) --Rydel 23:12, 08.04.2005 (UTC)

pl:Viskuli: do you have any picture of this place with clear en:GDFL licence?

I only saw it on bp21.org.by - http://bp21.org.by/i/viskuli.jpg - but I think you already have a link to that. --Rydel 23:17, 08.04.2005 (UTC)

Best regards Julo 21:05, 08.04.2005 (UTC)

Калі ласка, праглядзі мой чарнавік. Дарэчы, я бачыў http://pravapis.org/latin.asp — ці не дапаможаш чалавеку з больш карэктнай вэрсіяй (не літара ў літару)? --EugeneZelenko 15:20, 09.04.2005 (UTC)

Больш-меньш удала перакладае ў Лацінку перакладчык Белазар (адна з магчымасьцей!)...

Hi Rydel,

The conversion I implemented is brough up at this thread: http://mail.wikipedia.org/pipermail/wikitech-l/2005-March/028344.html

I honestly have no knowledge about Belarusian, and I do see some different opinions regarding what kind of conversion is needed, if at all. I implemented the conversion system that's currently running at the Chinese wikipedia, and it was pretty easy to adapt the code to support the functionality mentioned in the above discussion thread. So I put up the test site and see what the BE community make of it.

Best -- Zhengzhu 23:17, 11.04.2005 (UTC)

Ленінґрад, ёнсама Санкт Пэтэрбурґ - расейскі горад, а не беларускі, таму і транскрыбцыя на беларускую павінна па максымуме адпавядаць расейскаму. У расейскай мове няма гуку г - ёсьць толькі выбухоаве "ґ", якое хоць і пішацца як г, але ж па ўкраінску гук э таксама перадаецца літарай е. Мы хочам, каб нас звалі Беларусяй, а не Вайсрусляндам ці Белоруссіяй? Мы хочам, каб нас пісалі Сакалоўскі, а не Ссоколоффскій? Таму пачынаць трэба зь сябе і першымі не зьдзеквацца з чужых імёнаў і назваў як душы заўгодна, а перадаваць іх гучаньне як сьлед. Прыгадайма Язэпа Сталевіча і Юрку Кусьцюка ;) --Czalex 17:25, 15.04.2005 (UTC)

CZalex, гэта энцыкляпэдыя на беларускай мове. Калі хочаш стварыць энцыкляпэдыю на чалексавай мове, калі ласка, сьцяг табе ў рукі (гл. ніжэй). Пра твае канкрэтныя пытаньні:
Ленінґрад, ёнсама Санкт Пэтэрбурґ - расейскі горад, а не беларускі, таму і транскрыбцыя на беларускую павінна па максымуме адпавядаць расейскаму. - Лухта. Па-першае, ґ фармальна пакуль што наагул не існуе, таму лепш яе наагул НЕ ўжываць. Па-другое, нават калі яна будзе дазволеная новым стандартам клясычнага правапісу для неабавязковага ўжываньня (што ёсьць у праекце), то трэба навучыцца, дзе яе ўжываць і дзе яе вымаўляць, а дзе - ня трэба. "Град" (hrad) - гэта славянскае слова. Таму і па-чэску, і па-беларуску, і па-славацку пішацца і вымаўляецца hrad. Працягваючы з чэскай мовай, хачу паведаміць табе, што славянскія словы перадаюцца выключна праз h, што вельмі лягічна. Напрыклад, тая ж Баўгарыя будзе Bulharsko, і зусім не Bulgarsko, хаця самі баўгары называюць сваю краіну Bulgaria.
Мы хочам, каб нас звалі Беларусяй, а не Вайсрусляндам ці Белоруссіяй? Мы хочам, каб нас пісалі Сакалоўскі, а не Ссоколоффскій? Таму пачынаць трэба зь сябе і першымі не зьдзеквацца з чужых імёнаў і назваў як душы заўгодна, а перадаваць іх гучаньне як сьлед. - Гэта фундамэнтальнае неразуменьне з твайго боку. Вельмі спадзяюся, што ты зразумееш памылковасьць свайго погляду і прыслухаесься. Ты ўсё перавярнуў дагары нагамі. Кожная мова функцыянуе паводле сваіх уласных законаў, і звонку загадваць носьбітам гэтай мовы, што і як пісаць ды вымаўляць - гэта найдурнейшае вар'яцтва. Так, я асабіста выступаю супраць "Вайсруслянда", але гэта толькі мая спроба патлумачыць немцам, што "Белая Расея" ня ёсьць карэктнай назвай у гістарычным і палітычным кантэкстах. Немцы і толькі немцы могуць вырашаць, што і як называць, кіруючыся законамі сваёй мовы і сваімі традыцыямі. І таму ты ніколі ня ўбачыш "Сакалоўскага" ў расейскамоўнай газэце і "Соколовского" або "Вайсруслянд" - у беларускамоўнай. І гэта ніякі ня зьдзек са спадара Сакалоўскага ці зь Беларусі. Гэта законы адпаведных моваў. Цалкам натуральна, што па-беларуску мы будзем пісаць і вымаўляць так, як лічым патрэбным мы і нашыя лінгвісты.
І апошняе. Энцыкляпэдыя - гэта сродак ПОШУКУ інфармацыі. Чалавек будзе прыходзіць сюды і праз Гугл, і праз іншыя пошукавыя сайты. Я цябе магу запэўніць, што НІВОДНЫ чалавек на плянэце на дадзены момант ня будзе пісаць беларускія словы з ґ, і нават у выпадках, дзе яна апраўданая (ґанак). Таму, мая парада такая: не ўжываць ґ унутры артыкулаў, а толькі ў дужках для некаторых назваў артыкулаў падаваць і варыянт з ґ. Напрыклад, Віке-Фрэйбэрга (Віке-Фрэйбэрґа). Спадзяюся на разуменьне. --Rydel 18:55, 15.04.2005 (UTC)

у арыгінале - jüdisch -> jiddisch -> идиш (у расейскай мове і Йіржы - Jiři стаўся Иржи). У нас мова беларуская, таму jidyš = йідыш. Па анґельску таксама будзе yiddish--Czalex 17:25, 15.04.2005 (UTC)

CZalex, гэта энцыкляпэдыя на беларускай мове. Калі хочаш стварыць энцыкляпэдыю на чалексавай мове, калі ласка, сьцяг табе ў рукі - пішы адміністратарам і раскажы ім, што ў цябе за такая новая мова і папрасі, каб табе стварылі czlx.wikipedia.org. З правапісам і так праблем хапае (патэнцыйны канфлікт паміж аматарамі клясычнага і наркамаўскага правапісаў - гэта схаваная бомба!). Ня трэба яшчэ гэтай шкоднай адсябяціны. На сваіх старонках, форумах, блогах - калі ласка, пішы так, як хочаш, гэта толькі вітаецца. На сайце беларускай энцыкляпэдыі, калі ласка, ужывай словы і назвы такія, якія ёсьць у слоўніках, якія ўжываюць носьбіты беларускай мовы, а ня ты асабіста, спадар Czalex.
Скажы, калі ласка, ты спэцыяльна гэта робіш? Ці ты не разумееш сэнсу ЭНЦЫКЛЯПЭДЫІ? --Rydel 18:26, 15.04.2005 (UTC)
Удох-выдах, ня трэба гістэрыкі і плявацца на манітор
Я табе абсалютна спакойна кажу, пішы на літаратурнай стандартнай мове. Энцыкляпэдыя ня ёсьць месцам для тваіх моўных экспэрымэнтаў. --Rydel 20:05, 15.04.2005 (UTC)
Тарашкевіца - моўны экспэрымэнт сама сабою. Гэта навацыя і прарыў, гэта рэвалюцыя - і ты таксама частка гэтага працэсу! А "літаратурная" мова сабе ціха памірае на экране Тэлебачання, на дошках аб'яўленняў і ў абвестках да паяздоў маскоўскай лініі --Czalex 21:28, 15.04.2005 (UTC)
канфлікт наркамаўцаў і тарашкевістаў - я б заліўся сьлязамі радасьці, калі б такі канфлікт пачаўся :,) Значыла б, што ўжо больш сур'ёзных праблемаў няма, акрамя як ваяваць за мяккія знакі. Нагадаю, што Вікіпэдыя - гэта не звычайная энцыкляпэдыя, тут сутыкаецца шмат меркаваньняў, зь якіх выкрышталізоўваецца нарэшце ісьціна. У выпадку зь беларусамі Вікіпэдыя якраз можа стацца мейсцам дыскусіі што да тэрміналёґіі, спосабаў напісаньня ігд. Бо дзе яшчэ?
Шкада, што ня любіш зважаць на пададзеныя арґумэнты - што пішы табе, што не пішы.--Czalex 19:51, 15.04.2005 (UTC)
Ты пра што?
сутыкаецца шмат меркаваньняў, зь якіх выкрышталізоўваецца нарэшце ісьціна - Як ты ісьціну не сутыкай, у слове Баўгарыя хвастатая ґ ад гэтага ня зьявіцца. Пішы правільна на беларускай мове, вось і ўсё што я табе хачу сказаць. Прабач, але твае допісы ў Вікіпэдыю не праходзяць мінімальных стандартаў пісьменнасьці ані ў рамках наркамаўскага, ані ў рамках клясычнага стандартаў: ёнсама, Санкт - Пэтэрбурґ, транскрыбцыя, па - ўкраінску, мейсца. Гэта ўжо ня сьмешна. У мяне такое адчуваньне, што ты проста з нас зьдзекваесься.
Усе не без граху, бывае і горай (каб не хадзіць далёка: мейсца - цалкам літаратурнае слова;)
Вось у гэтым і пытаньне. Я чамусьці ўпэўнены, ты выдатна ведаеш, што трэба пісаць "месца", але ўсё адно пішаш "мейсца", абы больш адрозьнівалася ад расейскай, і, пэўна, не разумееш, што гэтым ты робіш больш шкоды, чым карысьці. --Rydel 02:28, 16.04.2005 (UTC)
Бо дзе яшчэ? - дакладна ня тут. --Rydel 20:05, 15.04.2005 (UTC)
Тут, тут. Тэрміналёґія не распрацаваная ці не папулярызаваная, дзе як не ў такіх праектах ты хочаш яе папулярызоўваць да таго, як станеш прафэсарам і пачнеш пісаць беларускамоўныя падручнікі? :)--Czalex 21:28, 15.04.2005 (UTC)

Калі ласка, загружай падобныя выявы ў ВікіСховішча. Мне здаецца, што ў гэтым выпадку «правільная» ліцэнзія — PD. --EugeneZelenko 15:06, 26.06.2005 (UTC)

Напэўна, так - гэта PD. --Rydel 15:23, 26.06.2005 (UTC)

Геаграфічныя каардынаты[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, калі ў цябе ёсьць магчымасьць, паглядзі ў друкаванай энцыкляпэдыі стандартныя скарачэньні для геаграфічных каардынат. Дзякуй. --EugeneZelenko 02:50, 28.06.2005 (UTC)

Калі ласка, не дадавай артыкулы з парушэньнямі аўтарскіх правоў (Пятро Глебка). --EugeneZelenko 14:22, 05.07.2005 (UTC)

Пардон, я не ўважліва глянуў. Мне падалося, што там шаблён "Накід" быў прылеплены наверсе. --Rydel 15:04, 05.07.2005 (UTC)

Калі ласка, паглядзі. Я нічога падобнага не прыгадаў, але мо забыўся, ці проста ня ведаў :-). --EugeneZelenko 13:55, 20.07.2005 (UTC)

Вялікі дзякуй за спасылку на «Навасёлаў». Трэба будзе неяк перачытаць :-) --EugeneZelenko 14:24, 31.07.2005 (UTC)

Помніцца мне, ты выказваў жаданьне займацца навінавай часткай Вікіпэдыі. Дык вось прапаную рабіць нешта падобнае на старонцы Бягучыя падзеі. Калі ёсьць нейкая навіна ці падзея і мы маем адпаведныя артыкулы ў беларускай Вікіпэдыі, дык варта было б туды дадаваць невялічкія апісаньні. Пакуль што я адзіны, хто спрабуе гэтае рабіць, але спадзяюся, што і ты і іншыя да гэтага далучацца. І маленькае мае асабістае пажаданьне: пакідаць на той старонцы спасылкі толькі на існуючыя артыкулы, калі артыкула няма, дык лепш абыйсьціся без спасылкі (хаця і ня ўпэўнены, што гэта правільна, але менавіта на гэтай старонцы мне падаецца гэта мэтазгодным) --Red_Winged_Duck 11:45, 12.12.2005 (UTC)

Rename account Vi to Vi2[рэдагаваць крыніцу]

Vi @ be-x-old.wikipedia[рэдагаваць крыніцу]

I request that w:be-x-old:User:Vi be changed to w:be-x-old:User:Vi2 for unification.

_Vi 02:14, 10 чэрвеня 2008 (UTC)

Could you crosslink from another account where you have this id (from that account, on that wiki, post saying this is you here, perhaps on your user page) and post a diff to it? Thanks. Or give a ref to your WikiMatrix if you have one. (see m:User:Lar/WikiMatrix for an example). Thanks. --EugeneZelenko 13:33, 10 чэрвеня 2008 (UTC)

Выдаляюць малюнак Great Litva 13 16 century.jpg![рэдагаваць крыніцу]

[1]--AlexPinLitvin 16:54, 14 кастрычніка 2009 (UTC)

Your inactive administrator and bureaucrat flags[рэдагаваць крыніцу]

You are inactive after 2006-03-27 [2]. Would you like to keep your administrator and bureaucrat flags, please?--Jusjih (гутаркі) 19:24, 12 сакавіка 2012 (FET)

Rydel unfortunately died in 2007 and his flags have been left since then to honour his contribution as he was one of the first editors of Belarusian Wikipedia. Discussions on taking off the flags were held many times and the decision haven't been made yet. If it is obligatory, then, sure, take all actions needed. — Wizardist г 19:27, 12 сакавіка 2012 (FET)
w:Wikipedia:Deceased Wikipedians/Guidelines suggests that flags of sysop, rollback, Checkuser, Oversight, and Bureaucrat rights are to be removed primarily, to prevent security breaches.--Jusjih (гутаркі) 00:14, 14 сакавіка 2012 (FET)
I know that. Once more, do everything needed. I don't see a problem in such action. — Wizardist г 00:26, 14 сакавіка 2012 (FET)

Hi, sorry for writing in English. I'm writing to ask you, as a bureaucrat of this wiki, to translate and review the notification that will be sent to all users, also on this wiki, who will be forced to change their user name on May 27 and will probably need your help with renames. You may also want to help with the pages m:Rename practices and m:Global rename policy. Thank you, Nemo 15:54, 3 траўня 2013 (FET)

Administrator/bureaucrat permissions on this account[рэдагаваць крыніцу]

Please see [3]. --Rschen7754 08:25, 16 сакавіка 2014 (FET)

Ваш рахунак будзе перайменаваны[рэдагаваць крыніцу]

22:05, 17 сакавіка 2015 (MSK)

Маскоўскае княства[рэдагаваць крыніцу]