Гутаркі ўдзельніка:Julia.v.aniskevich

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Прывітаньне. А адкуль інфармацыя, што Марыя Мілюць — гэта Марыя Мілючанка (Мілюк)? --Ліцьвін (гутаркі) 16:06, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзень добры! Справа ў тым, што паводле неверна напісанага артыкулу за аўтарствам Сяргей Чыгрына Марыя Мілюць, якая з'яўляецца маёй прабабуляй, была аднесена да удзельнікаў БСС. Пасля невялічкага раследавання я выявіла, што ўдзельніцай БСС была менавіта Марыя Мілючанка (у некаторых крыніцах Мілюк). Яна з'яўляецца актывісткай заходнебеларускага студэнцкага руху. Мая прабабуля не мела аніякай асветы, бо паходзіла з сялянскай сям'і і не магла сабе дазволіць нават скончыць два класы звычайнай школы. Зразумела, у той час магло існаваць некалькі Марый Мілюць, але сябрам і удзельнікам БСС была менавшта Марыя Мілючанка.

Калі ўсе вышейнапісанае не з'яўляецца для Вас доказам, калі ласка, напішыце мне і я з задавальненнем прадстаўлю дадатковыя матэрыялы (фотаздымак Марыі, кантакты яе пляменніцы, а таксама матэрыялы, якія мне пашансавала набыць у ходзе майго раследавання).

Дзякуй за адказ. Пра гэтае лепш напісаць да гэтага файла — Абмеркаваньне файла:Bel Stud Sajuz1.jpg. --Ліцьвін (гутаркі) 15:23, 31 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]