Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Isaeff-isaeff

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Ліцьвін 11:30, 19 ліпеня 2009 (UTC)

Калі ласка, пазначайце копіі экрана з не свабодных гульняў як выявы, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі. Таксама пазначайце кампанію, якая стварыла графіку і крыніцу выяваў. --EugeneZelenko 13:56, 19 ліпеня 2009 (UTC)


Я якраз шукаў у каго запытаць пра гэта... Ці можна дадаць каментар і іншую інфармацыю да малюнка, калі ён ужо запампаваны на сайт? Ці дзеля гэтага неабходна паўторная загрузка? --Isaeff-isaeff 14:00, 19 ліпеня 2009 (UTC)

Не, загружаць ізноў ня трэба. Рэдагуйце апісаньне файла як звычайную старонку. --EugeneZelenko 14:14, 19 ліпеня 2009 (UTC)
Не магу зразумець, дзе менавіта рэдагаваць... Здаецца, ужо ўсюды паспрабаваў паціскаць... Хіба на старонцы файла націснуць Рэдагаваць? Але ж там пусты аркуш, рэдагаваць няма чаго... Есць нейкі шаблон ці што?--Isaeff-isaeff 14:18, 19 ліпеня 2009 (UTC)
Так, на старонцы файла :-) Ёсьць Шаблён:Інфармацыя і трэба дадаць {{FairUse}} як ліцэнзію. --EugeneZelenko 14:27, 19 ліпеня 2009 (UTC)
Ну што зробіш, 6 дзён у Вікіпэдыі :-) У такім стане, як зараз — дастаткова інфармацыі да малюнкаў?
Мяркую, што варта яшчэ ўзгадаць, што арыгінальная графіка створаная id Software. --EugeneZelenko 16:56, 19 ліпеня 2009 (UTC)
Дзякую за дапамогу. Можа яшчэ якія парады будуць?--Isaeff-isaeff 21:38, 19 ліпеня 2009 (UTC)
Варта пры рэдагаваньні заўсёды выкарыстоўваць кароткае апісаньне зьменаў. Тады з гісторыі будзе зразумела, што і чаго зьмянялася на старонцы. --EugeneZelenko 13:48, 20 ліпеня 2009 (UTC)

Прывітаньне. Дадайце, калі ласка, крыніцы да артыкулу (сэкцыя: Бібліяграфія, калі Вы карысталі кніжкамі або газэтамі, або Вонкавыя спасылкі, калі Вы карысталі Інтэрнэтам). У целам артыкуле трэба паправіць артаграфію — тут рэдактары пішуць на тарашкевіцы (так як хто ведае, я вывучаю). Калі ў Вас ёсьць гэтакае жаданьне, можаце выбраць з артыкулу цікавую інфармацыю й дадаць прапазыцыю да шаблёну, які зьмяшчаецца на галоўнай старонцы. Інфармацыя павінна быць верагодная (аб крыніцаў ужо пісаў). Bocianski 18:36, 20 ліпеня 2009 (UTC)

Вітаю. Што калі большая частка інфармацыі — уласныя дадзеныя і інфармацыя з гіншых Вікіпэдый? Ці ёсьць сэнс паказваць гэта ў апісаньні крыніц?
На конт артаграфіі: на жаль не вывучаў клясічны правапіс (у адрозненьні ад "афіцыйнабеларускага"), таму буду вельмі ўдзячны за дапамогу ў карэктаваньні артыкулаў. --Isaeff-isaeff 20:35, 20 ліпеня 2009 (UTC)
Вітаю! Падправіў артаграфію і трохі лексыку, калі ёсьць нейкія пытаньні па рэдагаваньнях — зьвяртайцеся, патлумачу.
Наконт крыніцаў: магчыма, было б няблага дадаць спасылкі на агляды, зьмешчаныя на аўтарытэтных гульнявых інтэрнэт-рэсурсах. Дарэчы, пэўныя лінкі можна ўзяць з англамоўнага артыкула. --Казімер Ляхновіч 21:22, 20 ліпеня 2009 (UTC)
Удзячны за дапамогу. Спадзяюся, нашае супрацоўніцтва працягнецца. Крыніцы дадам у найбліжэйшай будучыні) --Isaeff-isaeff 22:16, 20 ліпеня 2009 (UTC)

Зьвяртаю вашую ўвагу на тое, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для файлаў зь несвабоднымі ліцэнзіямі мусяць быць запоўненыя ўсе палі шаблёну {{Інфармацыя}}, у абавязковым парадку на старонцы апісаньня файла мусіць прысутнічаць цалкам запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Акрамя таго, згодна з пунктам 6 крытэраў добрасумленнага выкарыстаньня забараняецца разьмяшчаць файлы зь несвабоднымі ліцэнзіямі ў галерэях выяваў. --Red_Winged_Duck 13:28, 28 сьнежня 2009 (UTC)

Пастлумачце, калі ласка, чаму, напрыклад, http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Файл:Earth_Flag.svg знаходзіцца ў вольным карыстаньні. Я, напэўна, не разумею самых асноў гэтага пытаньня. Буду вельмі ўдзячны. --Isaeff-isaeff 16:35, 28 сьнежня 2009 (UTC)
Гэты файл сам аўтар перадаў у грамадзкую уласнасьць, што адлюстроўвае адпаведны шаблён на старонцы апісаньня файла. --Red_Winged_Duck 11:06, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Тады, калі можна, яшчэ адно пытаньне.
Хто можа лічыцца аўтарам таго файла:
* аўтар серыялу ФУТУРАМА
* чалавек, які зрабіў скрыншот выявы з экрана кампутара
* чалавек, які намаляваў гэтую выяву "з нуля" у графічным рэдактары, маючы толькі яе {{RU: словесное}} апісаньне паводле серыялу
--Isaeff-isaeff 10:46, 30 сьнежня 2009 (UTC)
Я ня ведаю нюансаў сэрыялу «Футурама», таму цяжка казаць, які з гэтых пунктаў выконваецца насамрэч. Мяркую, гэтае пытаньне лепш удакладніць у Commons. Магу толькі сказаць, што скрыншот будзе вольным толькі ў выпадку, калі на ім няма элемэнтаў, якія абаронены аўтарскім правам, або ўсе элемэнты на ім маюць свабодныя ліцэнзіі. --Red_Winged_Duck 13:18, 31 сьнежня 2009 (UTC)