Гутаркі ўдзельніка:Aliaks
Прывітаньне
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне ад імя адміністрацыі беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
EugeneZelenko 13:23, 27.10.2005 (UTC)
Калі ласка, стварайце перанакіраваньні толькі на існыя артыкулы. --Red_Winged_Duck 10:54, 15.05.2006 (UTC)
Зараз правераю. --Aliaks 11:02, 15.05.2006 (UTC)
Убраў. Памыліўся выпадкова - здалося, што на "касцёл" ёсьць артыкул. --Aliaks 11:08, 15.05.2006 (UTC)
Калі ласка, загружайце падобныя файлы як «у грамадзянскай уласнасьці» (мінула 50 год са сьмерці аўтара). А яшчэ лепей загружаць іх у Commons, дзе яны будуць даступныя для ўсіх Вікіпэдый. Адпаведная ліцэнзія ў Commons — «Author died more then 70 years ago - public domain». --EugeneZelenko 13:37, 30.жніўня.2006 (UTC)
- Ok --Aliaks 17:03, 30.жніўня.2006 (UTC)
Катэгорыі на старонках-перанакіраваньнях
[рэдагаваць крыніцу]Ня варта дадаваць катэгорыі на старонкі-перанакіраваньні, бо яны ўсё адно ня маюць зьместу і перанакіроўваюць на адпаведны артыкул. Вось апошні і трэба заносіць у нейкую катэгорыю. (Паводле Ражджаство Хрыстова і Праабражэньне Гасподняе) --Red_Winged_Duck 06:21, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Ды я разумею, што абы што... Але справа ў тым, што тады ў катэгорыю Праваслаўныя сьвяты трапляюць каталіцкія назвы. І наадварот. Калі вернік зойдзе, дык нічога не зразумее. Што рабіцьмем? Можна падрабіць на тры часткі артыкулы пра сьвяты: каталіцкі, праваслаўны і народны каляндар...--Aliaks 07:09, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Можна яшчэ называць артыкулы з улікам і праваслаўнай і каталіцкай традыцыі: Напрыклад: Праваслаўная назва, Каталіцкая назва (альбо наадварот, але трэба абавязкова абмеркаваць і дамовіцца з іншымі, напрыклад у Вікіпэдыя:Праект:Хрысьціянства). Перанакіраваньні ствараць адпаведна канфэсійных назваў. --EugeneZelenko 13:50, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Мяркую, усё ж зручней зрабіць розныя катэгорыі сьвятаў: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія, народныя, нацыянальныя, дзяржаўныя... Хто больш абазнаны ў адпаведнай катэгорыі - у ёй і працуе. А ў саміх артыкулах дадаць спасылкі на адпаведнікі ў іншыя катэгорыі - інфармацыя будзе добра па паліцах раскладзеная. І дадатковы эфэкт будзе: процьма артыкулаў :) --Aliaks 14:49, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Upd: Хаця можна і агульныя. Але як быць зь перанакіраваньнямі адпаведна канфэсійных назваў? Red_Winged_Duck, як я зразумеў, супраць зьмяшчэньня перанакіраваньняў у нейкія катэгорыі? --Aliaks 14:58, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Мяркую, усё ж зручней зрабіць розныя катэгорыі сьвятаў: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія, народныя, нацыянальныя, дзяржаўныя... Хто больш абазнаны ў адпаведнай катэгорыі - у ёй і працуе. А ў саміх артыкулах дадаць спасылкі на адпаведнікі ў іншыя катэгорыі - інфармацыя будзе добра па паліцах раскладзеная. І дадатковы эфэкт будзе: процьма артыкулаў :) --Aliaks 14:49, 6.верасьня.2006 (UTC)
- Можна яшчэ называць артыкулы з улікам і праваслаўнай і каталіцкай традыцыі: Напрыклад: Праваслаўная назва, Каталіцкая назва (альбо наадварот, але трэба абавязкова абмеркаваць і дамовіцца з іншымі, напрыклад у Вікіпэдыя:Праект:Хрысьціянства). Перанакіраваньні ствараць адпаведна канфэсійных назваў. --EugeneZelenko 13:50, 6.верасьня.2006 (UTC)
Стары/новы стыль
[рэдагаваць крыніцу]Мусіць, не зусім слушна пісаць ў артыкулах пра сьвяты "Праваслаўная - па старым стылі", гэта ж ад канкрэтнае памеснае часта залежыць. AntonBryl 09:09, 8.верасьня.2006 (UTC)
- Артыкулы знаходзяцца ў катэгорым беларускіх сьвятаў, а пераважная большасьць беларусаў - вернікі БПЦ, якая сьвяткуе па старым стылі. Можна хіба ўдакладніць: "Беларуская Праваслаўная Царква - па старым стылі" --Aliaks 10:00, 8.верасьня.2006 (UTC)
Калі ласка, паглядзіце гэты артыкул. Мабыць варта будзе зрабіць яго неадназначнасьцю на сьвята (тады перанесьці Тройца ў Тройца (сьвята)?), канцэпцыю хрысьціянства і гурт. --EugeneZelenko 13:47, 15.верасьня.2006 (UTC)
- Слушна. Так і зраблю. --Aliaks 16:41, 15.верасьня.2006 (UTC)
Сибирская вика
[рэдагаваць крыніцу]Сибирская википедия благодарит вас за ваш голос в нашу поддержку. К сожалению, на голосовании http://meta.wikimedia.org/wiki/Proposals_for_closing_projects/Closure_of_Siberian_Wikipedia многие голоса подозреваются в подделке. Поэтому просим вас, в знак того, что ваш голос не подделан, либо подтвердить его под этой просьбой, либо написать на своей личной страничке пользователя ссылку на ваш аккаунт на мете, примерно такую: [1]
- Yes, I vote oppose closing ru-sib wikipedia and I vote support open ru-sib wikisource. --Aliaks 12:27, 25 лістапада 2006 (UTC)
Праект:Хрысьціянства
[рэдагаваць крыніцу]Хацеў запытаць у якім стане зараз пазначаны праект? Ці хто працуе зараз над ім? --yurtsevich 23:11, 17 красавіка 2008 (UTC)