Гутаркі ўдзельніка:Alexey
Прывітаньне
[рэдагаваць крыніцу]Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.
Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.
-- Bełamp 14:20, 7 красавіка 2007 (UTC)
Калі ласка, дадайце інфармацыю пра крыніцу ў апісаньні выяваў. --EugeneZelenko 14:01, 24 красавіка 2007 (UTC)
Вялікі дзякуй за ўпарадкаваньне і паляпшэньне шаблёнаў!
Калі ў Вас будзе час, калі ласка паглядзіце Шаблён:1 cell table row і Шаблён:2 cell table row. Варта перакласьці назвы і выкарыстоўваць у інфармацыйных шаблёнах, асабліва ў спалучэньні з #if:.
EugeneZelenko 14:15, 9 жніўня 2007 (UTC)
- Зрабіў Шаблён:Радок табліцы і Шаблён:Загаловак табліцы. Пакуль што дадаў іх толькі ў шаблён Музычны гурт. — аляксей 22:57, 10 жніўня 2007 (UTC)
- Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 14:08, 11 жніўня 2007 (UTC)
Адміністратар?
[рэдагаваць крыніцу]Вялілі дзякуй за дапамогу з пашырэньнем для пошуку!
Бачу, ўжо Вам цікавыя сыстэмныя рэчы: пераклад паведамленьняў, скрыпты. На мой погляд, статус адміністратара для гэтага не перашкодзіць.
Калі ласка, прапануйце сваю кандыдатуру.
Магчыма, Вам таксама будзе цікавае стварэньне канвэртара кірыліца <-> łacinka. Мне, на жаль, не хапае ведаў у наладцы PHP :-(
EugeneZelenko 14:04, 28 верасьня 2007 (UTC)
Канвэртар
[рэдагаваць крыніцу]Вялікі, вялізны, вялічэзны ДЗЯКУЙ!
Сёньня, на вялікі жаль, часу ў мяне будзе мала, таму паспрабаваць сёньня лякальную вэрсію не змагу :-( Мяркую, што варта спытаць пра гэта яшчэ Удзельнік:Red Winged Duck і Удзельнік:Slaver.
Але пасьля прагляду Удзельнік:Alexey/канвэртар/MessagesBe latin.php лічу, што можна ўсталяваць як beta-вэрсію. У мяне ёсьць толькі дробныя заўвагі:
- Зарэгістраваны код łacinki — be-latn, варта выкарыстоўваць яго. Гэтак жа, як для тарашкевіцы выкарыстоўваецца be-tarask.
- linkTrail канвэртаваць ня трэба. Ён выкарыстоўваецца для пазначэньня канчатку, які будзе дадавацца для спасылкі, напрыклад, у выпадку [[Менск]]у. Магчыма, яго лепей вынесьці ў LanguageBe_tarask_cyrl.php (варта паглядзець Language.php для іншых моў).
- variantname-be-xyz, лепей трымаць у канцы — меней шанцаў забыцца пра тое, што яны не мусяць быць сканвэртаванымі :-)
- Я абнаўляў MessagesBe_tarask.php пасьля 1.11.0. Лепей будзе ўзяць апошнюю вэрсію. Варта таксама праверыць LanguageBe_tarask.php.
- З памылак заўважыў толькі ŠLACh_DA_SKRYPTA.
Варта будзе правесьці наступныя экспэрымэнты:
- Канвэртацыя вялікага тэксту кірыліца -> łacinka -> кірыліца і łacinka -> кірыліца -> łacinka. Розьніцу паміж арыгіналам і вынікам можна пабачыць з дапамогай diff.
- Мне не зусім зразумела, ці будзе карэктна ўжывацца сумесь кірыліцы і łacinki ў выпадку шаблёнаў і катэгорый.
- Словы і назвы артыкулаў на іншых мовах не павінны канвэртавацца. Трэба дакладна ведаць, што рабіць у гэтым выпадку.
Каб дадаць код канвэртэра ў MediaWiki, трэба стварыць запыт у bugzilla:. З распрацоўшчыкамі ў выпадку пытаньняў лепей за ўсё кантактаваць з дапамогай сьпіса распаўсюджаньня альбо IRC.
Арганізацыйна, варта паведаміць усім удзельнікам пра канвэртар з дапамогай MediaWiki:sitenotice і на пачатку пра тое, каб канвэртар тэставаўся ў рэжыме толькі для чытаньня і ў пясочніцах.
Яшчэ раз вялікі дзякуй!
EugeneZelenko 14:06, 11 кастрычніка 2007 (UTC)
- Я выправіў код лацінкі, linkTrail і яшчэ некалькі памылак. Канвэртацыя кірыліца → łacinka → кірыліца → łacinka і працуе добра (калі ў тэксьце няма адначасова і кірыліцы і лацінскіх сымбаляў), правяраў на некалькіх артыкулах з lacinka.org і nn.by.
- Але рэдагаваць артыкулы трэба толькі кірыліцай (бо калі ў тэксьце ёсьць і лацінка, і кірыліца, то будуць праблемы). Тэкст артыкулаў, шаблёнаў, катэгорый ўсюды будзе кірыліцай, але пры паказе старонцы будзе канвэртавацца ў лацінку.
- Наколькі я зразумеў, канвэртаваньне з лацінкі ў кірыліцу патрэбна толькі для пошуку.
- аляксей 23:02, 11 кастрычніка 2007 (UTC)
Я воспользовался частично вашим кодом для переработки конвертора на регулярных выражениях, см. SVN. Я устранил некоторые ваши ошибки (если не ввёл новые :))) Оставлена и заглушка для конвертирования на базе словаря, так что сначала конвертируются исключения из (где xx - код варианта) MediaWiki:conversiontable/xx, затем исключения из XxConversion.php и потом уже регексы. Для унификации лучше воспользоваться кодом для kk как шаблоном.
Думаю, уже пора вам открывать баг для публикции своих файлов.
С наступающим Новым Годом!--82.200.172.134 22:00, 17 сьнежня 2007 (UTC)
Варта дадаць аналягі ru:Википедия:Критерии добросовестного использования і ru:Википедия:Лицензирование изображений. Спасылку на аналяг ru:Википедия:Критерии добросовестного использования (са спасылкай на артыкул 19 Закону РБ аб аўтарскім праве і сумежных правах) не перашкодзіць дадаць у шаблёны выяваў, якія ахоўваюцца аўтарскімі правамі.
З іншага боку, пакуль што хопіць спасылак, бо самі крытэрыі трэба абмеркаваць (напрыклад, памеры выяваў) і прыняць галасаваньнем.
EugeneZelenko 14:10, 22 кастрычніка 2007 (UTC)
- Дадаў Вікіпэдыя:Ліцэнзіі выяў, Вікіпэдыя:Крытэрыі выкарыстоўваньня несвабоднага зьместу, але я няўпэўнены як лепш перакласьці Fair Use.
- Атрымоўваецца вельмі шмат чырвоных спасылак, але трэба неяк пачаць пісаць усё гэта (: — аляксей 18:07, 22 кастрычніка 2007 (UTC)
Калі ў Вас будзе час, калі ласка, паглядзіце гэты шаблён. Варта упрыгожыць, парамэтры зрабіць неабавязковымі, а таксама дадаць парамэтры для выяваў банкнот і манэт. Магчыма для курсаў стварыць асобны шаблён, магчыма ў будучыні будзе магчымасьць абнаўляць аўтаматычна. Можа яшчэ што-небудзь карыснае :-). Дзякуй. --EugeneZelenko 13:37, 1 лістапада 2007 (UTC)
Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Закрэслі сваё імя.jpg
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне, Alexey!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 20:44, 2 траўня 2010 (UTC)
Несвабодныя файлы
[рэдагаваць крыніцу]Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:
- Файл:Canticles.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:DeadmarshLogo.png — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:GodsTower.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:GodsTowerLogo.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:Sun-shadow-logo.png — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}
- Файл:Мясцовы час.jpg — няма шаблёнаў {{Інфармацыя}} і {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}