Гутаркі ўдзельніка:Ales Chumakou

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Crystal Clear app korganizer.png Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Icon apps query.svg Other languages? Welcome to the Embassy.
Transmission Icon.svg Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Bocianski 10:24, 15 сакавіка 2007 (UTC)

Файл:Ramanau.gif, Файл:Pryvalau.gif[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для кожнага файла, які загружаецца ў Вікіпэдыю трэба пазначаць інфармацыю пра аўтара (уладальніка аўтарскіх правоў), зьвесткі пра час стварэньня і крыніцу, адкуль узяты файл, а таксама ліцэнзію. У выпадку адсутнасьці нейкай інфармацыі, файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 10:12, 22 чэрвеня 2010 (UTC)

Файл:Ceilidh Ceol 2014 (foto by Palina Maskalova).jpg[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што гэты файл у цяперашнім выглядзе ня можа быць захаваны ў Вікіпэдыі. Калі вы загружаеце файлы ня вашага аўтарства, вам трэба пазначыць крыніцу, адкуль паходзіць файл, дзе б было напісана, што файл сапраўды распаўсюджваецца пад гэтай ліцэнзіяй. Таксама вы можаце папрасіць аўтара самастойна загрузіць файл у Вікісховішча пад свабоднай ліцэнзіяй. --Red_Winged_Duck 13:23, 3 лістапада 2014 (MSK)

То бок, калі я разьмяшчу фота спачатку на афіцыйнай старонцы гурта, а потым спашлюся на яе ў апісанні, то ўсё будзе ОК? Ці на старонцы гурта трэба змясціць фота неяк адмысловым чынам? Тлумачце як у такім выпадку выканаць "дзе б было напісана, што файл сапраўды распаўсюджваецца пад гэтай ліцэнзіяй". Бо файл гэты наш прома-матэрыял і мы маем права яго выкарыстоўваць. --Ales Chumakou 14:59, 3 лістапада 2014 (MSK)

У Вікіпэдыю можна загружаць толькі файлы, які распаўсюджваюцца згодна з умовамі вольных ліцэнзіяў, г. зн., што кожны файл можа потым выкарыстаць любы чалавек, у тым ліку і ў камэрцыйных мэтах, адзіная ўмова далейшага карыстаньня — гэта пазначаць аўтарства крынічнага файла. Таму ў кожным выпадку трэба атрымліваць згоду аўтара на разьмяшчэньне файла ў Вікіпэдыі і на далейшыя зьмены гэтага файла. У вашым выпадку на старонцы файла пазначана, што ён распаўсюджваецца паводле ліцэнзіі CC-BY-SA-3.0, гэта значыць, што яго можа зьмяняць, выкарыстоўваць у камэрцыйных мэтах і г. д., але каб пацьвердзіць гэтую ліцэнзію трэба, каб яна была пазначана ці на нейкай аўтарскай старонцы, ці на вашым сайце. Адпаведна, магу параіць або загрузіць іншы файл вашага аўтарства, або папрасіць аўтара загрузіць у Вікісховішча свой файл з адпаведнай ліцэнзіяй самастойна. У іншым выпадку трэба, каб была крыніца (ваш сайт ці любая іншая), дзе б была яўна пазначаная гэтая ліцэнзія. Дадатковую інфармацыю можна знайсьці тут. --Red_Winged_Duck 15:24, 3 лістапада 2014 (MSK)
Я хачу выкарыстаць менавіта гэты файл. З фатографам перамовіўся: яна зарэгістравалася на be-x-old, падцьвердзіла рэгістрацыю, але пункту "Дадаць файл" у левым меню ў яе не з'явілася. Яна просіць ці даць ёй правы на запампоўку файлаў, ці мне самому запампаваць файл пазначыўшы аўтарам мяне. Можам прад'явіць RAW у доказ сваіх правоў. Яе карыстальнік мае імя "Polka-tapka". Што нам рабіць далей? --Ales Chumakou 23:15, 3 лістапада 2014 (MSK)
У Вікіпэдыі ёсьць цэнз, што загружаць файлы могуць удзельнікі толькі празь некалькі дзён пасьля рэгістрацыі, але адразу па рэгістрацыі можна загрузіць яго ў Вікісховішча, што і раю зрабіць, тады файл адразу будзе даступны ня толькі ў нашым моўным разьдзеле, але і ў разьдзелах на іншых мовах. --Red_Winged_Duck 23:26, 3 лістапада 2014 (MSK)
Цудоўна! Фатограф сама заліла файл на "сховішча" і, здаецца, нарэшце ўсё адпавядае правілам. Што рабіць са старым файлам. У мяне ёсць правы яго выдаліць? --Ales Chumakou 22:52, 4 лістапада 2014 (MSK)
Правы на выдаленьне файлаў ёсьць толькі ў адміністратараў. Файл я выдаліў. Дзякуй за разуменьне сытуацыі і хуткае выпраўленьне. --Red_Winged_Duck 00:04, 5 лістапада 2014 (MSK)