Гутаркі ўдзельніка:Умецкі Максім
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Вітаем вас у беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам.--Liashko (гутаркі) 22:16, 19 сакавіка 2014 (FET)
Беларускі разьдзел
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю Вас у беларускай Вікіпэдыі, але хачу заўважыць, што разьдзел вядзецца клясычным правапісам, які заснаваны на правапісу да моўнае рэформы 1933 году (падрабязьней пра правапіс можаце даведацца, калі пяройдзеце па спасылцы). Калі ласка ўлічвайце гэта пры сваіх праўках. --Dymitr 22:54, 20 сакавіка 2014 (FET)
Добры вечар! Жадаю зьвярнуць Вашу ўвагу, што выдаленьне тэксту старонак або прыбраньне тэхнічных шаблёнаў недапушчальнае паводле правілаў Вікіпэдыі, а ў тым, што які-небудзь удзельнік палічыў артыкул вартым выдаленьня, няма нічога кепскага — кожны мае права аспрэчыць гэтыя прэтэнзіі на старонцы абмеркаваньня (у тым ліку й вы). Прыемных рэдагаваньняў! --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:46, 21 сакавіка 2014 (FET)
Зьвярніце ўвагу, што ў гэтым разьдзеле Вікіпэдыі выкарыстоўваецца тарашкевіцкі правапіс беларускай мовы. Таму ўсе ўнесеныя Вамі зьмяненьні я зноў вымушаны адкаціць. --Renessaince 15:05, 29 сакавіка 2014 (FET)
Пішацца правільна заняткі і адбыліся, так чаму Вы мяне рэдактуеце????--Умецкі Максім (гутаркі) 15:10, 29 сакавіка 2014 (FET)
Тады рэдактуйце самі, ці выдаляйце, навошта тут памылкі?--Умецкі Максім (гутаркі) 15:20, 29 сакавіка 2014 (FET)
- Акрамя гэтых рэдагаваньняў, Вы дадалі мноства іншых памылак, сярод якіх я, магчыма, не заўважыў карысныя зьмены. Дарэчы, перад захаваньнем старонкі Вы можаце ўпісаць сутнасьць унесеных зьмяненьняў у вакно кароткага апісаньня. На дадзены момант «занятак» выпраўлены на «заняткі». --Renessaince 16:22, 29 сакавіка 2014 (FET)
Перад захаваньнем старонкі можна карыстацца кнопкай «Праглядзець», каб убачыць, як выглядацьме старонка пасьля ўнясеньня Вашых рэдагаваньняў. --Renessaince 11:09, 5 красавіка 2014 (FET)
Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Znak mova-1.jpg
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне, Умецкі Максім!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 12:59, 12 красавіка 2014 (FET)