Гудмунд Арасон
Гудмунд Арасон | |
ісьл. Guðmundur góði Arason | |
біскуп Гоўлару | |
---|---|
1203 — 1237 | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 1161 |
Памёр | 16 сакавіка 1237 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гудмунд Арасон або Гудмунд Добры[1] (ісьл. Guðmundur góði Arason; 1161 — 16 сакавіка 1237) — біскуп Гоўлару (1203—1237).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1185 годзе прыняў сьвятарскае пасьвячэньне ў веку 24 гадоў. Па прызначэньні на біскупа ў 1203 годзе прысьвяціў сябе працягу працы папярэднікаў, а менавіта — захаваньню моцнай структуры царквы. Быў шчодрым, дзяліўся зь беднякамі прыбыткам ад царкоўных маёнткаў, і неўзабаве вялікая колькасьць зьбяднелых людзей пасялілася вакол Гоўлара. Яго рэлігійныя погляды абудзілі супраціў мясцовай шляхты, напружаньне ўзрасло, прывёўшы да дыспуту аб юрыдычнай уладзе біскупства.
Па сьмерці біскупа неаднойчы рабіліся спробы дамагчыся ў Папскай курыі яго кананізацыі, але беспасьпяхова. Разам з тым, за біскупам Аўдунам Торбэргсонам (1313—1322) у Гоўлары ўзьнікла мясцовае шанаваньне Гудмунда: яго парэшкі перапахавалі на ганаровым месцы ў цэнтры касьцёла, ля падножжа вялікага крыжа, да магілы сталі зьдзяйсьняцца пілігрымкі, запісваліся цуды. У некалькіх ісьляндзкіх цэрквах былі яго выявы, а ў ісьляндзкіх крыніцах яго нярэдка называлі сьвятым або блажэнным[1].