Перайсьці да зьместу

Грыгарыянскі сьпеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грыгарыянскі харал»)
Старонка рукапісу з нотамі грыгарыянскага сьпеву

Грыгарыянскі сьпеў, альбо грыгарыянскі харал — адна з галоўных традыцыяў літургічнай музыкі ў заходнім хрысьціянстве. Сваёю назваю гэты кшталт сьпеваў абавязаны папу Грыгорыюсу Вялікаму, які, як лічыцца, першым заклапаціўся яго ўніфікацыяй і распаўсюджаньнем.