Перайсьці да зьместу

Una Voce

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Una Voce ([у́на во́чэ], з лацінскае — «адзіным голасам») — міжнародны рух каталікоў-міранаў за захаваньне і падтрымку літургічных традыцыяў Рымскае Каталіцкае Царквы. Лякальныя арганізацыі сяброў руху зьяднаныя ў Міджнародную Фэдэрацыю Una Voce, якая была заснаваная 8 студзеня 1967.

Мэты руху, згодна Статуту фэдэрацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. У якасьці руху каталікоў-міранаў прадпрымаць дзеяньні дзеля арганічнага аднаўленьня літургіі ў згодзе зь ейнаю прыродаю і з традыцыямі адпаведных абрадаў.
  2. Забясьпечваць захаваньне (як на практыцы, так і ў царкоўным заканадаўстве) выкарыстаньня традыцыйнае рымскае імшы у тым выглядзе, у якім яна апісаная ў Рымскім Імшале 1962.
  3. Дамагацца свабоды выкарыстаньня усіх іншых рымскіх літургічных кнігаў, што ўтрымоўваюць больш раннія формы літургічнае дысцыпліны лацінскае традыцыі.
  4. Забясьпечваць захаваньне й распаўсюджаньне ў Рымскае Каталіцкае Царкве лацінскае мовы і грэгарыянскага сьпеву.
  5. Спрыяць учыненьню пазатэрытарыяльных парафіяў і (ці) капэлянстваў, якія выкарыстоўваюць толькі літургічныя кнігі ўзору 1962.
  6. Служыць Царкве, дапамагаючы сябрам руху, а праз іх апостальскае парсрэдства — і ўсім верным Хрыста лепш разумець і паўней удзельнічаць у каталіцкае літургіі.

Прэзыдэнты Міжнароднае Фэдэрацыі Una Voce

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Эрык дэ Савэнтхэм1967 па 1995)
  2. Майкл Дэвіс1995 па 2003)
  3. Ральф Зыбэнбюргер2003 па 2005)
  4. Фрэдрык Крайтан-Стуарт2005 па 2006)
  5. Джэк Аастовээн2006 па 2007)
  6. Леа Дарах2007)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]