Грашовы перавод
Выгляд
(Перанакіравана з «Грашовы пераказ»)
Грашовы перавод — спосаб безнаяўных разьлікаў праз банкі і прадпрыемствы сувязі. Пры адсутнасьці банкаў аплочваецца прадпрыемствамі сувязі наяўнымі грашыма на імя фізычнай асобы. Юрыдычнымі асобамі ажыцьцяўляецца пры дапамозе плацежных даручэньняў. Пры загадзя вызначаным прызначэньні сумы называецца мэтавым і мае месца між юрыдычнымі асобамі шляхам выплаты з асобнага рахунку. За выкананьне сплочваецца камісійны збор[1]. Віды: 1) унутрыкраёвыя (унутраныя; «Грошы-скараходы», «Стрыж», «Хуткія грошы» і «Экспрэс-перавод»), 2) замежныя (міжнародныя; «Вэстэрн Юніён», «Контэкт», «Мігом» і «Юністрым»)[2].
Адпраўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крокі:
- выбар спосабу і банка;
- запаўненьне заявы ў банку;
- падача зьвестак аб атрымальніку, кошце тавара і месцапрызначэньні плацяжу;
- паказ адказнаму выканаўцу банка пасьведчаньня асобы (пашпарт);
- аплата сумы перавода і камісійнага збора;
- атрыманьне ад адказнага выканаўцы банка кантрольнага нумара перавода;
- паведамленьне атрымальніку кантрольнага нумара і спосабу перавода[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Перавод грашовы // Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / С.В. Кузьмін. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1992. — С. 398. — 636 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-087-4
- ^ Віды сыстэмаў хуткіх грашовых пераводаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 19 лютага 2013 г. Праверана 21 сакавіка 2013 г.
- ^ Адпраўляем хуткі грашовы перавод // БелТА, 12 сакавіка 2013 г. Праверана 21 сакавіка 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Денежные переводы и прием платежей, 2009 год, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 978-5-94416-067-6, 512 стр.
- Дистанционное банковское обслуживание, 2010 год,, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 978-5-406-00350-3, 328 стр.
- Методология развития банковского розничного бизнеса, 2010 год,, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов, ISBN 9785-902148-15-4, 288 стр.
- Методология и бухгалтерский учет банковских розничных платежей: карты, переводы, чеки, 2008 год, Центр Исследований Платежных Систем и Расчетов ISBN 5-902148-14-6, 130 стр.