Гранычары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гранычар.

Граныча́ры, таксама граніча́ры — абагульненая назва асноўнага насельніцтва Вайсковае мяжы Габсбурскае імпэрыі (сэрбаў і харватаў).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ґеаґрафічная мапа Вайсковае мяжы

У выніку экспансіі Асманскае імпэрыі ў XV-XVI стагодзьдзях тэрыторыя Каралеўства Вугоршчына пастаянна скарачалася, фэадалы абараняліся паасобку, і не маглі супрацьстаяць турэцкае арміі. Дзеяньні туркаў на заваяваных землях выклікалі масавае перасяленьне славянаў, пераважна сэрбаў у незаваёваную Харватыю. У другой палове XV ст. вугорскі кароль Мацей Корвін дазволіў сяліцца ў прымежных абласьцях Ліка й Крбава пры ўмове нясеньня вартавой службы. Перасяленцы і мясцовае насельніцтва, што пераходзіла на прапанаваныя ўмовы, сталі звацца ўскокамі, а пасьля — гранычарамі. У 1578 р. быў скліканы адмысловы сойм, паводле пастановаў якога імпэратар выдаў Брушскі ўказ. Згодна зь ім, на харвацкім баку памежныя землі часова адчужаліся ў мясцовых фэадалаў і выводзіліся з-пад намінальнага кіраўніцтва харвацкага бана і перайшлі ў прамое падпарадкаваньне аўстрыйскаму камандаваньню. Выдзеленая тэрыторыя ад Адрыятычнага ўзьбярэжжа да ракі Сава атрымала назву Вайсковая мяжа[1].

З мэтаю паслабленьня суперніка, туркі ўжывалі ў вайне на Балканах тактыку выпаленае зямлі. Пры такіх умовах на мяжы з Асманскаю імпэрыяю была разьвітая сыстэма ўмацаваньняў, якая адначасова была сыґнальнаю сыстэмаю. У выпадку набліжэньня туркаў сыґнал перадаваўся ад аднаго ўмацаваньня да іншага. Атрымаўшы ўмоўны сыґнал, усё мужчыны ў паселішчах гранычары браліся за зброю, хутка зьбіраліся ў атрады і дзейнічалі згодна з загадзя вызначаным плянам[1].

Разфармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля паслабленьня Асманскае імпэрыі ў першай палове XVIII ст. гранычары перасталі быць патрэбнымі й імпэрскі ўрад пачаў абмяжоўваць іх аўтаномію. Пасьля паўстаньня 1755 року самакіраваньне гранычараў было ліквідаванае, а яны фактычна былі ператвораныя ў жаўнераў дзесяці тэрытарыальных полкаў. У другой палове XIX ст., калі быў расфармаваны Вайсковая Краіна, былі канчаткова расфармаваныя й гранычары[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Сергей Лепяўко. «Вялікая Мяжа Эўропы як фактар станаўленьня ўкраінскага казацтва (XVI ст.)»