Грабовік
Выгляд
| Грабовік | |
Грабовік | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Грыбы |
| Аддзел | Базыдыямікота |
| Кляса | Устылягінаміцэты |
| Атрад | Балетавыя |
| Сямейства | Балетавыя |
| Род | Leccinum |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Leccinum griseum Leccinum carpini | |
Грабовік (па-лацінску: Leccinum carpini) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.
Расьце ў лісьцевых лясах з грабовым дрэвастоем у чэрвені — верасьні. Шапка дыямэтрам 6—8 см, падушкападобная, гладкая, сьлізістая, аліўкава-бурая. Мякаць белавата-жаўтаватая, мяккая[1], на зломе чарнее. Ножка цыліндрычная, расшыраная каля асновы, суцэльная, уверсе аліўкава-шэрая, унізе бураватая, з лусачкамі. Спажываюць у ежу свежым, марынаваным, сушаным, радзей салёным.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 21-25. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».