Госкі палігон
Выгляд
Госкі палігон, у прастамоўі ваенны палігон — зямля для правядзеньня стрэльбаў, вучэньняў (навучальны палігон) або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі (выпрабавальны палігон)[1]. Палігон знаходзіцца каля вёскі Гожа (Гарадзенскі раён).
Ваенныя палігоны ёсьць у многіх дзяржавах і краінах сьвету. Раней Палігон — умацаванне ў форме шматкутніка ці ўчастак для практычнай артылерыйскай стральбы. Палігонам можа называцца навукова-даследчаю (выпрабавальнаю) ўстановаю.
Аб назве
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускія ўлады карыстаюцца назваю: Гожскі палігон[2] (па-расейску: Гожский полигон).
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па ўласнасьці:
- дзяржаўныя;
- ведамасныя (прыклад: палігоны Міністэрства абароны Беларусі);
- асабістыя.
Па часе работы:
- пастаянныя;
- часовыя.
Па прызначэньні:
- ядзерныя;
- артылерыйскія;
- стралковыя;
- навукова-даследчыя;
- выпрабавальныя (аўтапалігоны нізкатэмпературныя, авіяцыйныя, зэнітныя, інжынэрныя, мінныя, ракетныя, тарпэдныя, танкавыя і іншыя);
- вайсковыя (ваенны палігон прызначаны для правядзеньня вайсковых вучэньняў або выпрабаваньняў узбраеньняў і ваеннае тэхнікі):
- акруговыя;
- гарнізонныя;
- дывізіённыя;
- грамадзянскія (прызначаны для правядзеньня выпрабаваньняў прадукцыі і тэхнікі);
- завадзкія (для праверкі якасьці вырабленага ўзбраеньня, яго прыстрэлкі, наладкі);
- навучальныя (для баявой і вучэбнай стральбы, бамбамятаньня, тарпэдамятаньня, а таксама для правядзеньня розных вучэньняў войскаў);
- імітацыйныя;
- мініяцюр-палігоны (навучальны артылерыйскі палігон, уяўляе сабой прайграваньне рэльефу мясцовасьці (рэльефны плян у маштабе звычайна 1: 300 — 1: 1000), абсталяваны мэтамі (мішэнямі) і адмысловай прыладай, якія імітуюць выбухі снарадаў. Прызначаны для навучання артылерыйскай стральбе па наземных і паветраных цэлях, ён дазваляе практычна вывучаць правілы стральбы артылерыі і праводзіць артылерыйскія стралковыя трэніроўкі.