Горадня (аэрапорт)
{{{назва}}} | |
IATA: няма – ICAO: няма | |
![]() | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | {{{тып}}} |
Аэрапорт «Горадня» (ICAO: UMMG) разьмешчаны за 18 км на паўднёвы ўсход ад Горадні каля вёскі Абухава.
Aэpапopт эксплюатуецца з 1984 году, мае адну УПП даўжынёй 2560 мэтраў і шырынёй 42 мэтры, здольную прымаць паветраныя судны тыпу Іл-76, Ту-154 і ніжэй клясай. Абмежаваньне максымальнай узьлётнай вагі — 200 тон.
Aэpапopт дапушчаны да забесьпячэньня міжнародных палётаў з 1993 году, для чаго мае службы мытнага, памежнага й санітарнага кантролю, сетку мытных і камэрцыйных складаў і ўмовы для апрацоўкі, захоўваньня і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам.
Аэрапорт працуе з 6:00 да 18:00, а па запыце — круглыя суткі. Праз аэрапорт праходзяць міжнародныя паветраныя трасы, якія зьвязваюць Паўночную і Заходнюю Эўропу з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Аэрапорт забясьпечвае транзытнае абслугоўваньне, дазапраўку паветраных суднаў, адпачынак экіпажаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |