Голэм Град
| Голэм Град | |
| Месца | Преспа |
|---|---|
| Плошча | 0,2 квадратны кілямэтар |
| Краіна | Паўночная Македонія |
| Вобласьць | Рэсэн |
| Каардынаты | 40°52′07″ пн. ш. 20°59′22″ у. д.HGЯO |
| Голэм Град на мапе Паўночнай Македоніі Голэм Град | |

Голэм Град (па-македонску: Голем Град) — востраў у Паўночнай Македоніі. Назва востраву перакладаецца як вялікая крэпасьць, таксама вядомыя, як, Зьмяіны Востраў. Займае па плошчы больш за 20 га[1]. Знаходзіцца на возеры Прэспа, ў некалькіх кілямэтрах ад грэцкай і альбанскай граніцы. На востраве знаходзіцца некалькі старажытных руін і храмаў. Водзяцца на востраве і разнастайныя жывёлы, ў тым ліку зьмеі[2]. У 2008 годзе востраў зрабілі даступным для турыстаў[3].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Голэм Град займае плошчу 20 га і цягнецца на 600 мэтраў ў даўжыню і 350 мэтраў ў шырыню[1]. Зь сярэдзіны XX стагодзьдзя на востраве людзі не жылі — калі невялікая манаская грамада зьехала в востраву. Востраў атачаюць скалы зь пячорамі вышынёй ад 20 да 30 мэтраў.
Дзякуючы сваім гэамарфалягічным асаблівасьцям, характэрным для флёры і фаўны, востраў быў абвешчаны прыродным запаведнікам. Блізкасьць Міжземнага мора стварае на востраве асаблівы мікраклімат, што спрыяе багатай і рэдкай расьліннасьці.
На невялікай плошчы востраву знаходзіцца шмат культурных і гістарычных помнікаў. Тут выяўлены парэшткі паселішча эпохі нэаліту, рымскі нэкропаль. Востраў быў заселены ўжо 2000 год таму. Сярод існуючых тут храмаў найбольш цікавы храм, пабудаваны ў XIV ст. на падмурку рымскай крэпасьці[4]. Захаваліся храм Сьв. Пятра, сярэднявечная царква Сьв. Дзімітрыя, хрысьціянская базыліка канца IV ст. з мазаічнай падлогай[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пэліканы на тле востраву
- Фрэскі царквы „Сьв. Пятра“ на Голэм Град
- Каменныя берагі востраву
- Зьмеі на востраве
- Краявід на востраў Голэм Град
- Калёнія бакланаў на востраве
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Eadem, Golem Grad de Prespa, «Spartacus», II, Symposium 2002, Sandanski, Veliko Trnovo, 2006, 11—20
- Статија за островите во Македонија — географски портал «ИГЕО»
- Цв. Грозданов, Композиција Опсаде Цариграда у цркви Светог Петра на Преспи, ЗЛУ, 15, Нови Сад, 1979, 277—287
- В. Битракова-Грозданова, Ископувања на Голем Град, 1981—1986, МАА, 10, Скопје, 1989, 101—133
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Macedonian Information Centre
- ↑ Culture in MK
- ↑ Balkan Travellers
- ↑ Цв. Грозданов, Композиција Опсаде Цариграда у цркви Светог Петра на Преспи, ЗЛУ, 15, Нови Сад, 1979, 277—287
- ↑ В. Битракова-Грозданова, Ископувања на Голем Град, 1981—1986, МАА, 10, Скопје, 1989, 101—133